Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пайшоў Алесь Астраўцоў

Пайшоў Алесь Астраўцоў

14 сакавіка 2026, 19:43 літаратура 11
Пайшоў Алесь Астраўцоў

Жыццё пісьменніка і рэдактара часопіса “Jazz-Квадрат” скончылася ў 60 гадоў.

Алесь Астраўцоў, паводле адукацыі інжынер, браў удзел у беларускім нацыянальным і дэмакратычным руху яшчэ з познесавецкіх часоў. Пасля заканчэння Беларускага політэхнічнага інстытута нейкі час працаваў інжынерам на заводзе, а ў 1990-я трапіў на працу ў Музей Максіма Багдановіча.

Таксама ён вядомы як шэф-рэдактар часопіса “Jazz-Квадрат”, які выходзіў у Менску ў папяровай версіі з 1997 да 2009 года (а потым з’явіўся і ў Інтэрнэце). На працягу шэрагу гадоў часопіс быў адзіным рускамоўным часопісам джазавай тэматыкі.

Таксама Алесь Астраўцоў займаўся літаратурнай творчасцю. Найбольш вядомы ягоны твор – раман “Сула”.

Сярод іншага ён пераклаў з польскай на беларускую мову знакаміты раман Сяргея Пясецкага “Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі”.

Апошнія гады Астраўцоў жыў у Лідзе. Памёр 3 сакавіка. Развіталіся з ім у менскім крэматорыі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4920
Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы
літаратура

Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

20 сакавіка 2025, 16:1320
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4917
Далучайцеся да нас