Што апраналі жанчыны ў халоднае надвор’е на Гарадзеншчыне ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.?
Сярод верхняга адзення пашырана бытавала світа.


Звычайна ў сялянак былі дзве світкі: святочная і на кожны дзень.
Штодзённую світу шылі свабоднай, з вялікімі запасамі пад пахамі для зручных рухаў у працы.

Святочная світа вылучалася большай даўжынёй, варыянтамі прыталенага крою, адразной спінкай па таліі і прызборанай ніжняй часткай, аздабленнем вышыўкай, шнурамі, аплікацыяй і рознымі паскамі тканіны.


У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” вядзецца работа па вывучэнні, ткацтве палатна і пашыве рэплік верхняга адзення канца ХІХ – пачатку ХХ ст. панямонскага рэгіёна.
ТК “Культура Лідчыны”.

