Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Кожная пятніца – роднае, сваё

Кожная пятніца – роднае, сваё

7 лютага 2026, 19:31 Мова 33
Кожная пятніца – роднае, сваё

Структурнае падраздзяленне “Ходараўскі сельскі клуб-бібліятэка” дзяржаўнай ўстановы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” далучыліся да праекта пад назвай “Кожная пятніца – роднае, сваё!”

Дзейнічае кніжная выстава “Чытаем па-беларуску разам”, на якай прадстаўлены лепшыя творы для дзяцей і падлеткаў беларускіх аўтараў.

ТК “Культура Лідчыны”.

 

Вучні Ганчарскай сярэдняй школы Лідскага раёна далучыліся да акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё”. Школьнікі наведалі майстар-клас у творчай майстэрні, размешчанай на базе філіяла Ганчарскага дома культуры.

Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі апрацоўкі лёну, даведаліся пра гісторыю і значэнне льняной тканіны ў культуры Беларусі. У час майстар-класа дзеці змаглі самастойна паспрабаваць традыцыйныя прыёмы ручной апрацоўкі лёну.

Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню патрыятычнай свядомасці моладзі, дапамагаюць усвядоміць каштоўнасць нацыянальнай культуры і традыцый продкаў.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас