Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Маладая будучыня Гарадзеншчыны

Маладая будучыня Гарадзеншчыны

29 студзеня 2026, 22:58 Навука 29
Маладая будучыня Гарадзеншчыны

У Гародні падвялі вынікі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах.

Па выніках трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды ў скарбонцы сумесных дасягненняў вучняў і педагогаў Гарадзенскай вобласці 438 дыпломаў.

Сярод раёнаў у тройцы наймацнейшых па традыцыі Кастрычніцкі і Ленінскі раёны Гародні, а таксама Лідскі раён. Сярод устаноў адукацыі вобласці лідар гэтага года – гімназія № 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага Гародні. Гімназісты пры падтрымцы дасведчаных педагогаў заваявалі 36 дыпломаў.

Найбольшую колькасць пераможцаў і прызёраў абласнога этапу алімпіяды ў 2026 годзе падрыхтаваў настаўнік хіміі Гарадзенскай гарадской гімназіі імя А.І. Дубко Віталь Стаціна. Яго навучэнцы заваявалі 11 дыпломаў і грамату.

Адразу 7 дыпломаў абласнога этапу – камандны поспех настаўніка астраноміі ліцэя № 1 імя акадэміка Ю.М. Астроўскай Гародні Ганны Лебядзевіч і дацэнта кафедры ГРДУ імя Янкі Купалы Вольгі Жарновай.

Па выніках абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах дыпломы пераможцаў атрымалі 78 навучэнцаў устаноў адукацыі Лідскага раёна! Віншуем з перамогай!

Дзеці ўпэўнена прадэманстравалі свае веды, сабранасць і арганізаванасць, волю да перамогі!

Няпроста заваяваць перамогу, спаборнічаючы з  лепшымі!

Поспехаў і новых дасягненняў!

ТК “Адукацыя Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў
літаратура

Памёр пісьменнік Віктар Карамазаў

24 жніўня 2023, 07:5914
Станіслаў Суднік.  БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

13 чэрвеня 2026, 14:4013
Далучайцеся да нас