Каляды – гэта не толькі куцця і падарункі, але і цудоўная традыцыя калядавання!
Калядаванне – гэта душа беларускай зімы! Зорка, Каза, Мядзведзь… Хто толькі не завітае ў гэтыя дні ў хату, каб прынесці радасць і дабрабыт!
Калядоўшчыкі дзяржаўнай ўстановы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” завіталі ў аграгарадок Дзітва на ААТ “Торфабрыкетны завод “Дзітва””.




Завіталі ў філіял “Дзітва” ААТ “Лідахлебапрадукт”.
Наведалі Ганчары і Мажэйкава.


Песні, смех, добрыя пажаданні і крыху магіі ў кожным слове.
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

