Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча з пісьменнікам у лідскай кавярні “Моманты”

Сустрэча з пісьменнікам у лідскай кавярні “Моманты”

23 студзеня 2026, 16:25 літаратура 29
Сустрэча з пісьменнікам у лідскай кавярні “Моманты”

Мая новая праца, мой новы этап жыцця звязаны з гісторыяй роднага краю, роднай Лідчыны. Я – экскурсавод. Прафесія, якая патрабуе дасканалых ведаў, пастаяннага навучання.  Кнігі, інтэрнэт-сайты, YоuTube – зараз шмат магчымасцей для атрымання інфармацыі. Але сярод яе бясконцай плыні  мяне не “адпусціла” адна кніга – гэта кніга Леаніда Лаўрэша “Шпацыры па старой Лідзе”.

 Я ўзяла яе ў чытальнай зале Лідскай раённай бібліятэкі на адзін месяц. Калі пачала  чытаць, то зразумела – гэтага часу мне не хапае. Бо “Шпацыры” патрабуюць удумлівага чытання, асэнсавання. І я працягнула свой абанемент яшчэ на месяц. Напрыканцы тэрміну карыстання мне патэлефанавалі з бібліятэкі – кнігу  “Шпацыры па старой Лідзе” ўжо чакалі новыя чытачы.  Неверагодны факт  – чарга на кнігу!  У мяне з’явіліся два жаданні – я хацела мець гэтую кнігу і пазнаёміцца з яе аўтарам, Леанідам Лаўрэшам.

Жаданні могуць збывацца…..

26 снежня 2025 года ў кавярні “Моманты” праводзілася сустрэча з нашым краязнаўцам і пісьменнікам Леанідам Лаўрэшам. Зразумела, што я не магла прапусціць гэтую магчымасць – паслухаць знакамітага лідзяніна, задаць яму пытанні і атрымаць адказы.

Сустрэча сабрала шмат зацікаўленых людзей. Асабліва радавала, што сярод прысутных большасцю была  моладзь і госці з Гародні. Некаторыя прыйшлі з новымі кнігамі аўтара – “Лідскі замак. Кароткая гісторыя”,  “Выхаванкі князёў Чартарыскіх з-пад Ліды”,  “Гісторык Юстын Нарбут” і г. д.

Амаль дзве гадзіны без перапынку, на прыгожай беларускай мове Леанід Лявонцьевіч распавядаў пра гісторыю нашага роднага горада, пра свае даследаванні, планы, кнігі (іх ажно 23). Сустрэча была вельмі цікавай, пазнавальнай, а слухачы – падрыхтаваныя і зацікаўленыя. Шмат пытанняў было зададзена моладдзю. Юнакі літаральна не адпускалі нашага знакамітага аўтара. І ўсе прысутныя выказалі пажаданне – працягнуць гэтыя сустрэчы, нават зрабіць іх традыцыяй.

Будзем спадзявацца, што так і будзе. Вялікі дзякуй арганізатарам гэтай сустрэчы і, канешне, Леаніду Лявонцьевічу Лаўрэшу.  Яго справа няпростая, але мінулае нашага краю, якім  займаецца Леанід Лявонцьевіч, скіравана у будучыню.

Ала Штых.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас