Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
КУЦЦЯ

КУЦЦЯ

8 студзеня 2026, 23:12 Грамадства 7
КУЦЦЯ

КАЛЯДНАЯ ВЯЧЭРА

Хутка – вячэра. Дзень адплывае ружовы

За небасхіл, дзе ў зацішку маўчання і стомы

Новы абсяг паўстае, шчэ вачам невядомы,

У вечных пакутах нязнанай малітвы і мовы.

 

У шарым паўзмроку, дзе ўтоены жарты і кпіны,

Дзе ліхтары свае сочаць штохвілю ахвяры,

Вэлюмам чорным ахутаны плечы ў хацінаў

I па кутах там памерлых схаваныя твары.

 

Там – здратаваныя душы ляцяць на шпалеры,

Каб у святочных карунках мілосці і цуду

Зноўку здабыць сваю моц, – свята тайнай вячэры, –

Дзень наш ачысціць ад зла, і ад змроку, і бруду.

Анатоль Дэбіш.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4735
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Янка Купала - пясняр беларускай душы
Культура

Янка Купала - пясняр беларускай душы

20 ліпеня 2022, 14:3119
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1418
Далучайцеся да нас