Home
Культура

Навагоднія макеты турыстычных аб’ектаў Лідчыны

Навагоднія макеты турыстычных аб’ектаў Лідчыны

Да Новага года застаецца не шмат дзён. У Лідзе на імправізаванай выставачнай алеі размясціліся шматлікія арганізацыі і ўстановы, каб прадэманстраваць сваю пляцоўку ў арганізаваным конкурсе на лепшую інсталяцыю “Навагодні макет турыстычнага аб’екта Лідчыны”.

Сярод турыстычнах аб’ектаў Лідчыны тут прадстаўлены і макет Дома Валянціна Таўлая ад філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”.  Галоўным памяшканнем Дома-музея з’яўляецца мемарыяльны пакой паэта. Яго можна пабачыць, нібыта патрапіўшы туды ўвачавідкі. Яркая падсветка дапамагае разгледзець праз акенцы мэблю, якая экспануецца ў мемарыяльным пакоі.

Вядома, лепшы варыянт – гэта самому прыйсці ў Дом Валянціна Таўлая, які знаходзіцца па вуліцы Замкавая, 7.

Урэшце-рэшт былі падведзены вынікі. Члены журы адзначылі макет філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” РУП “Гроднаэнерга”, які заняў I месца! Гэта значыць, што Дом беларускага паэта  ўзнялі на творчы Алімп!!!

Супрацоўнікі Дома Валянціна Таўлая, а таксама кіраўніцтва Лідскага гісторыка-мастацкага музея выказваюць шчырую падзяку супрацоўнікам Лідскіх электрасетак за карпатлівую працу ў прадастаўленні аднаго з турыстычнах аб’ектаў Лідчыны. Спадзяёмся, што плённае супрацоўніцтва будзе прадоўжана для пракладвання турыстычных шляхоў у прынёманскі горад Ліду!

А за гонар адукацыі Лідчыны выступалі: выхаванцы дзіцячага саду № 26 г. Ліды, творчая каманда педагогаў Лідскага РЦТДіМ, СШ №10 г. Ліды, СШ №2 г. Бярозаўкі. 

Кожны ўклаў часцінку свайго цяпла і таленту, каб падарыць гораду атмасферу свята і навагодняга настрою.

Алесь Хітрун.

Previous article Усё гатова да сустрэчы Новага года!
Next article "Крыштальная сняжынка"

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202118
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

Май 5th, 202216
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201916