Home
Гісторыя і краязнаўства

Краязнаўчая сустрэча “З дзяцінства горад свой любіць”

Краязнаўчая сустрэча  “З дзяцінства горад свой любіць”

У філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” ў рамках праекта “Мой горад у сэрца маім” прайшла краязнаўчая сустрэча “З дзяцінства горад свой любіць”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Крынічка” ДУА “Дзіцячы сад № 18 г. Ліды” распавялі, чаму яны любяць наш горад, які ён для іх, дзе дзецям падабаецца гуляць, паслухалі вершы, прысвечаныя гораду. Госцем мерапрыемства стаў лідскі паэт Кастусь Якубчык, які распавёў, чаму ён з любоўю і пашанай ставіцца да горада Ліда, якія яго любімыя месцы.

Кастусь распавёў пра сябе і сваю сям’ю, дзеці дазналіся, што ён працуе ў лакаматыўным дэпо Ліда, рамантуе цягнікі. На сустрэчах з дзецьмі Кастусь заўсёды нагадвае дзецям пра правілы паводзін на чыгунцы. Паэт распавёў, як пачаў пісаць вершы, хто яго натхняе на творчасць. А самым цікавым для дзяцей было паслухаць і адгадаць цікавыя загадкі пра лічбы і жывёл, пачуць пра “Вучонага ката”, “Мурашку-капітана” і іншыя добрыя вершы Кастуся Якубчыка.

ТК “Культура Лідчыны”.

Previous article Літаратурна-музычныя зазімкі "Творы-юбіляры беларускіх класікаў"
Next article Язэп Палубятка. С А Н Е Т Ы

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202118
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

Май 5th, 202216
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201916