Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Абласны адборачны тур XV Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур у Лідзе

Абласны адборачны тур XV Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур у Лідзе

13 снежня 2025, 23:07 Культура 31
Абласны адборачны тур XV Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур у Лідзе

6 снежня, у лідскім Палацы культуры прайшоў абласны адборачны тур XV Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур! З вітальным словам да ўсіх гасцей і ўдзельнікам звярнуліся намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Ігар Аляксеевіч Кашкевіч і начальнік кіравання культуры Гарадзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч.

smart

Гастранамічныя шэдэўры, дэлікатэсы нацыянальных кухняў скаралі сэрцы гурманаў!

Выпечку на любы густ, традыцыйныя напоі і самыя розныя посныя, далікатныя, старадаўнія, святочныя стравы, рэцэпты якіх перадаваліся з пакалення ў пакаленне, можна было паспрабаваць у Палацы культуры горада Ліды 6 снежня.

Ад польскага бігаса і літоўскіх кібінай да рускіх пернікаў і сапраўдных грузінскіх хачапуры – гасцінныя ўдзельнікі свята шчодрыя на пачастункі, бо “За агульным сталом і ежа смачней, і адзінства мацней”.

Ліда сустракала свята сяброўства і  шматстайнасці культур! Яркая падзея для Гарадзеншчыны!

 Сваю творчасць і традыцыі прадставілі палякі, габрэі, татары, казахі, грузіны, рускія, літоўцы. На сталах – выпечка, народныя цацкі, вырабы з саломкі і тэкстылю, побач – стэнды з жывапісам, каліграфіяй і фатаграфіямі.

Майстры ахвотна падзяляліся сакрэтамі рамёстваў, паказвалі свае працы і запрашалі выявіць сябе ў творчых майстар-класах.

Адмысловай кропкай прыцягнення сталі дэгустацыі: хатні хлеб, выпечка, нацыянальныя ласункі і гарачыя стравы не пакінулі нікога абыякавым. Госці абменьваліся рэцэптамі, параўноўвалі густы і з задавальненнем фатаграфаваліся.

Свята працягнулася на сцэне Палаца культуры.

Адкрылі праграму казахі, Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Атамекен” па Гарадзенскай вобласці.

smart

smart

smart

smart

smart

smart

Адзін за адным выходзілі лепшыя калектывы нацыянальных аб’яднанняў вобласці: гучалі песні, народная музыка, дэманстраваліся касцюмы і харэаграфічныя нумары. Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом, а гледачы – зарад гонару за багацце культур, аб’яднаных Беларуссю.   

Мерапрыемства паказала, наколькі багатая і разнастайная культурная палітра нашага рэгіёна і як важна асцярожна захоўваць традыцыі свайго народа, стала пераканаўчым доказам таго, што розныя культуры могуць гучаць ва ўнісон, дапаўняючы і ўзбагачаючы адна адну.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Далучайцеся да нас