Home
літаратура

“Рэспубліканскія навуковыя чытанні” ў Гародні

“Рэспубліканскія навуковыя чытанні” ў Гародні

26 лістапада 2025 года ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшла навуковая канферэнцыя “Рэспубліканскія навуковыя чытанні”. І што важ-на, юбілейныя – 15-ыя па ліку. Адказная за яе правядзенне – кафедра беларускай філалогіі. У ёй прынялі ўдзел дактары філалагічных навук, прафесары, дацэнты кафедры беларускай філалогіі ўніверсітэта, кандыдаты філалагічных навук, навуковыя супрацоўнікі, студэнты, пісьменнікі і іншыя. З прывітальным словам праз відэасувязь выступіў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнік Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч, таксама Саверчанка Іван Васільевіч – доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Бельскі Аляксандр Іванавіч – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства БДУ. З цёплымі віншаваннямі выступіла старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Кебіч Людміла Антонаўна. Сярод выступоўцаў былі пастаянныя ўдзельнікі: Максімовіч Валерый Аляксандравіч – доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела філасофіі літаратуры і эстэтыкі Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Даніловіч Мікалай Аляксандравіч – доктар філалагічных навук, прафесар. Трэба зазначыць, што першая частка канферэнцыі прайшла ў галоўным корпусе ўніверсітэта. Там прайшло пленарнае пасяджэнне.

У ліку ганаровых гасцей выступіў у былым студэнт філалагічнага факультэта аддзялення беларускай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы (2007-2013 гг.), а цяпер навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесь Хітрун. Тэма даклада – “Уладзімір Караткевіч у творах і ва ўспамінах пісьменнікаў горада Ліды, або Лідская тэматыка ў творчасці класіка беларускай літаратуры”. Так супала, што ў гэты дзень творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначала 95 год з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Як і Янка Купала, так і Уладзімір Караткевіч пакінулі значны след у гісторыі рэгіянальнай беларускай літаратуры. І аб гэтым забываць нельга.

Другая частка канферэнцыі прайшла ў корпусе філалагічнага факультэта. Таксама з цікавымі дакладамі выступілі студэнты з філалагічным факультэта – аддзялення беларускай філалогіі, а таксама выкладчыкі – кандыдаты філалагічных навук, дацэнты кафедры беларускай філалогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Тарасава Святлана Мікалаеўна, Сабуць Аліна Эдмундаўна і іншыя.

Усіх, вядома, згуртавала творчасць Янкі Купалы – прарока беларускага адраджэння, творчасць якога зніта-вана з народам Беларусі і з беларусамі далёка за межамі.

Ужо многія дзесяткі гадоў над тым, што пакінуў сусветна вядомы Янка Купала, працуюць даследчыкі. Здаецца, ужо даследаваны і высветлены ўсе факты пра яго жыццё… Ды не… Яшчэ чакаюць архівы, сховішчы, у якіх захоўваюцца загадкі і тамніцы Песняра народных дум. На ўсё неабходны час.

І ўжо на наступны раз, у 2027 годзе, у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце, які носіць імя Янкі Купалы, зноў збяруцца беларускія даследчыкі, каб падзяліцца цікавымі звесткамі пра першага народнага паэта Беларусі.

PS: даклады ўдзельнікаў ХV Рэспубліканскіх Купалаўскіх чытанняў змешчаны ўжо ў зборніку навуко-вых прац, выдадзеным ва УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

Алесь Хітрун.

Previous article Згукі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе
Next article ЗАПРАШАЕМ НАВЕДАЦЬ. СУВЕНІРНАЯ КРАМА

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202118
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201916
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

Май 5th, 202216
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816