Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У ЛІДЗЕ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ ВАЯРОЎ-ЗЕМЛЯКОЎ, ЯКІЯ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў РУСКА-ЯПОНСКАЙ ВАЙНЕ

У ЛІДЗЕ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ ВАЯРОЎ-ЗЕМЛЯКОЎ, ЯКІЯ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў РУСКА-ЯПОНСКАЙ ВАЙНЕ

7 лістапада 2025, 20:24 Грамадства 15
У ЛІДЗЕ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ ВАЯРОЎ-ЗЕМЛЯКОЎ, ЯКІЯ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў РУСКА-ЯПОНСКАЙ ВАЙНЕ

31 кастрычніка ў Георгіеўскім храме Ліды адбылося памінанне ваяроў, выхадцаў з Лідчыны, удзельнікаў руска-японскай вайны (1904-1905) – падзеі, якой сёлета споўнілася 120 гадоў. Дата абрана не выпадкова. 31 кастрычніка – дзень памяці галоўнага лідскага ветэрана – генерала ад інфантэрыі расійскага імператарскага войска Кіпрыяна Антонавіча Кандратовіча (1859-1932), праваслаўнага шляхціца Лідскага павета, удзельніка руска-турэцкай 1877-1878 гг., кітайскай 1899-1901 гг., руска-японскай (1904-1905) і Першай сусветнай (1914-1918) войн. Генерал быў пахаваны ў прабітым куляй мундзіры на праваслаўных могілках Ліды каля Георгіеўскай царквы. Яго імя выбіта на памятнай пліце-стэле каля храма.

 Кіпрыян Антонавіч нарадзіўся ў вёсцы Зіновічы сучаснага Ходараўскага сельсавета Лідскага раёна, вучыўся ў павятовай вучэльні, якая знайходзілася недалёка ад саборнай Міхайлаўскай царквы, вайсковую службу пачаў у Вільні. Пасля вайны з Турцыяй, як відавочнік, напісаў вядомую гістарычная працу “Плеўна і грэнадзёры, 28 лістапада 1877 г.”. Скончыў па 1-м разрадзе Мікалаеўскую акадэмію Генштаба, служыў пры штабе Маскоўскай вайсковай акругі, быў начальнікам штаба 2-й грэнадзерскай дывізіі ў Маскве. Перад вайной з Японіяй выконваў даручэнне па фармаванні 9-й Усходне-Сібірскай дывізіі. Паранены 13 студзеня 1905 г. на камандным пункце каля кітайскай вёскі Хэгаўтай.

17 ліпеня 1906 г. узнагароджаны ордэнам св. Георгія 4-й ст.: “За тое, што, будучы 16-га і 18-га жніўня 1904 года начальнікам баявога ўчастка на перадавых Ляаянскіх пазіцыях каля вёскі Фанцзятунь, ён, дзякуючы распараднасці, асабістай мужнасці і ўмеламу выкарыстанню сіл свайго малалікага атрада, адбіў шматлікія шалёныя атакі праціўніка, які пераўзыходзіў у шмат разоў па колькасці наш слабы атрад; 18-га жніўня, калі з прычыны велізарнага змяншэння людзей у дывізіі становішча атрада стала крытычным і прарыў пазіцыі праціўнікам зрабіўся непазбежным, генерал-лейтэнант Кандратовіч, па асабістай сваёй ініцыятыве і насу-перак загаду камандзіра корпуса, зрушыў найбліжэйшыя да пазіцыі часткі корпуснага рэзерву (2 батальёны 18-га Усходне-Сібірскага стралковага палка), асабіста накіраваў іх на больш пагражальныя праціўнікам участкі пазіцыі, чым абараніў пазіцыю і выратаваў ад непазбежнай гібелі рэшткі сваёй дывізіі”. Іншымі баявымі ўзнагародамі Кандратовіча за гэтую кампанію былі: залатая зброя з надпісам “За адвагу” і ордэны св. Станіслава 1-й ст. з мячамі, і св. Ганны 1-й ст. з мячамі. У 1917 г. узначаліў бюро па арганізацыі беларускага войска. У 1919 г. удзельнічаў у працы Парыжскай мірнай канферэнцыі. З 1921 г. жыў у сваім маёнтку Пагародна (цяпер Воранаўскі р-н). Памёр 31.10.1931 г. Пахаваны каля лідскай Георгіеўскай царквы. У 1998 г. унук генерала прыязджаў у Беларусь і перапахаваў яго парэшткі на новых могілках у Воранава. У траўні 2000 г. труна з парэшткамі генерала быў перапахаваны каля царквы ў Воранава.

 

Запіска пра спачынак ваяроў-лідзян,  удзельнікаў руска-японскай вайны:

Балярына* Кіпрыяна Кандратовіча (Лідскі павет, генерал ад інфантэрыі, камандуючы 9-й Усходне-Сібірскай дывізіяй, паранены);

Аўгуста Тышкевіча (Лідскі п., 12 Усходне-Сібірскага стралковага палка, застаўся на поле бітвы 17 і 18 крас. пад Цюранчэнам);

Пятра Кручынскага (Мартынава) (Лідская вол., 22 Усходне-Сібірскага стралковага палка, застаўся на поле бітвы 18 крас. каля в. Патэтындзы і Чынгою);

Вікенція Баркоўскага (Лідская вол., в. Ле(н,п)авечкі (?), стр. 17 Усходне-Сібірскага стралковага палка, застаўся на поле бітвы 18 ліпеня на Кан-гуалінскай пазіцыі);

Браніслава Качана (Беліца, ст. ун.-аф. 18 Усходне-Сібірскага стралковага палка, паранены 18 ліпеня пры в. Кангуалін);

Юліяна Грыгаровіча (Лідскі п., 17 Усходне-Сі-бірскага стралковага палка, паранены 18 ліпеня на Кангуалінскай пазіцыі);

Іосіфа Даўялы (Ліда, 140 Зарайскага палка, паранены 13 жн. каля в. Паўшагоў);

Фелікса Попкі (Тарноўская вол., 140 Зарайскага палка, забіты 13 жн. каля в. Паўшагоў);

Валадзімера Каспяровіча (140 Зарайскага палка, паранены 19 жн. каля в. Паўшагоў);

Валадзімера Грышкевіча (Беліцкая вол., 137 пях. Нежынскага палка, паранены 20 жн. каля Сыквантуна);

Пятра Ганзы (Лябёдская вол., 139 пях. Маршанскага палка, прапаў без весткі 20 жн. каля Сыквантуна);

Іосіфа Кенця (Ескавіцы (Яськаўцы?), 137 пях. Нежынскага палка, прапаў без весткі 20 жн. каля Сыквантуна);

Вікенція Карэйвы (Ганскевічы (Ганцавічы?), 137 пях. Нежынскага палка, прапаў без весткі 20 жн. каля Сыквантуна);

Канстанціна Казака (Беліцкая вол., 139 пях. Маршанскага палка, паранены 20 жн. каля Сыкван-туна);

Васіля Камялецкага (Беліцкая вол., 139 пях. Маршанскага палка, паранены 20 жн. каля Сыквантуна).

Сайт епархіі:https://lida-eparhia.by/?p=84908.

 

* “Балярын” – гэта састарэлая форма слова “баярын”, якая азначае прадстаўніка вышэйшага пласта феадальнага грамадства ў X-XVII стагоддзях ў сярэднявечнай Русі, Балгарыі  і іншых краінах. У Праваслаўнай царкве і некаторых дыялектах гэта слова выкарыстоўваецца для пазначэння шляхетных людзей.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Купалле на Лідчыне
Культура

Купалле на Лідчыне

9 ліпеня 2024, 20:0424
Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”
Мова

Лідскія курсы “Мова нанова” пісалі дыктоўку па “Мужыцкай праўдзе”

4 сакавіка 2019, 20:5723
Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Выстава „Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

13 снежня 2018, 10:5823
Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?
Мова

Гарады з «памылкамі» ў назвах: Дзятлава ці Зьдзецел?

29 жніўня 2019, 15:3620
Далучайцеся да нас