Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

1 лістапада 2025, 10:08 Культура 19
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

25 кастрычніка Палац культуры горада Ліды вітаў ўдзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-конкурсу на-роднай інструментальнай музыкі “Зайграйце, музыкі!”

З вітальным словам да ўдзельнікаў фестывалю звярнулася начальнік кіравання культуры Гарадзенскага аблвыканкама Клімовіч А.В. са словамі:

– Дарагія канкурсанты! Жадаем вам натхнення, упэўненасці ў сваіх сілах, яркіх выступаў і, вядома ж, поспехаў! Хай кожны акорд стане маленькім крокам да вашай мары! Наперадзе вас чакаюць выступленні лепшых інструментальных і вакальных калектываў Гарадзеншчыны, мора яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў!

Ад Лідчыны ў фестывалі прыняў удзел Народны ансамбль народнай музыкі “Гудскі, гармоік” пад кіраўніцтвам Андрэя Колышкі (філіяла Гудскі цэнтр творчасці і вольнага часу, дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”) і стаў дыпламантам 2-й ступені ў намінацыі “Дарослы ансамбль музыкі і песні”. А таксама калектыў атрымаў дыплом за лепшае пералажэнне твора.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3815
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
19 стагоддзе беларускай мовы
Мова

19 стагоддзе беларускай мовы

7 верасня 2020, 09:0814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас