Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Шуціла Яўген Канстанцінавіч – 100 гадоў з дня нараджэння

Шуціла Яўген Канстанцінавіч – 100 гадоў з дня нараджэння

16 кастрычніка 2025, 16:45 Гісторыя і краязнаўства 25
Шуціла Яўген Канстанцінавіч – 100 гадоў з дня нараджэння

10 кастрычніка споўнілася б 100 год Шуцілу Яўгену Канстанцінавічу, першаму дырэктару Лідскага краязнаўчага музея, Заслужанаму работніку культуры БССР, Выдатніку народнай адукацыі БССР.

Шуціла Яўген Канстанцінавіч нарадзіўся ў Смаленску 10.10.1925 г.  У 1931 г. бацьку перавялі ў Менск ва Упраўленне сувязі, маці працавала ў рэдакцыі газеты “Звязда”. Займаўся ў авіямадэльным гуртку, у 1940 г. ездзіў на ўсесаюзныя спаборніцтвы. У 1941 г. закончыў 7 класаў менскай СШ №14.

З успамінаў Яўгена Шуцілы: “У 1941 г., у чэрвені месяцы прыехалі ў Ліду да родных бацькі. Тут застала нас вайна. У час акупацыі жылі ў в. Супраўшчына Лід-скага раёна. Быў сувязным, а затым партызанам атрада “Іскра”, удзельнічаў у шматлікіх баявых аперацыях атрада, у тым ліку ў падрыве нямецкай аўтамашыны на шашы Ліда-Наваградак 23 сакавіка 1944 г. Прымаў удзел у вызваленні г. Ліды. Пасля вызвалення Ліды ў жніўні 1944 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе прызначаны камандзірам гарматы. Малодшы сяржант. 19 красавіка 1945 г. цяжка паранены пры фарсіраванні Одэра”.

Пасля цяжкага ранення Яўген Шуціла быў дэмабілізаваны па інваліднасці (ІІ група).

Закончыў Лідскае педвучылішча (1948), Менскі педінстытут імя Горкага (1954). Працаваў настаўнікам і завучам у Івацэвіцкім раёне, з 1958 г. у Лідзе – выкладчыкам гісторыі СШ № 8, дырэктарам Лідскага краязнаўчага музея (1959-1963), дырэктарам СШ №2 (1963-1991). “Выдатнік народнай адукацыі БССР”, “Заслужаны работнік культуры БССР” (1980).

Вялікі уклад Яўген Канстанцінавіч унёс у стварэнне экспазіцыі музея. Менавіта дзякуючы яму папоўніліся  фонды музея экспанатамі ваеннай тэматыкі з г. Ленінграда, вялася даследчая праца па гісторыі забас-товачнага руху ў 1930-х гг., партызанскай і падпольнай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай зоркі, медалём “За адвагу” і  шматлікімі медалямі, граматамі Міністэрства асветы БССР і СССР, а таксама званнямі “Выдатнік народнай асветы БССР”, “Заслужаны работнік культуры БССР”.

12 лістапада 2015 г. Яўгена Канстанцінавіча не стала, але памяць пра яго захоўваецца ў музеі і ў навучальных установах, дзе ён працаваў.

Сайт Лідскага музея.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі
Культура

Як беларусы ў 1928 годзе гей-шлюбам палохалі

18 снежня 2018, 14:2818
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас