Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Ваўкавыску адгулялі свята хлебаробаў

У Ваўкавыску адгулялі свята хлебаробаў

27 верасня 2025, 07:07 Грамадства, Культура 9
У Ваўкавыску адгулялі свята хлебаробаў

Гэта ганаровае права – стаць сталіцай абласнога свята працаўнікоў сяла – Ваўкавыск атрымлівае ўжо ў другі раз. Горад з тысячагадовай гісторыяй, які захоўвае памяць стагоддзяў і накіраваны ў будучыню, слаўны працавітымі жыхарамі і прывабны незвычайнымі месцамі. Напрыклад, тут ёсць помнік ваўку… Па адной з легенд, сваю назву Ваўкавыск атрымаў якраз дзякуючы чацвераногаму драпежніку. Мясцовыя жыхары шанавалі звера, нават увекавечылі яго на гербе і сцягу. Бронзавы воўк пасяліўся і ў цэнтры горада. Ёсць павер’е, што воўк выконвае жаданні, калі пацерці яго нос. Што ж, відавочна, у многіх жыхароў і гасцей свята сёння яны споўніліся: Ваўкавыск стаў горадам-казкай, горадам-святам!.. Тут было вельмі ярка, хораша, шчодра, душэўна і весела. Нават надвор’е выканала нашы жаданні – сагрэла цёплым летнім сонцам. Менавіта так удзячная і гасцінная Гарадзеншчына ўшаноўвала герояў жніва, чыёй працай напоўнены засекі вобласці.

Мабыць, самай урачыстай і хвалюючай часткай свята стала цырымонія ўзнагароджання галоўных герояў дня. Павіншаваць аграрнікаў Гарадзеншчыны прыехалі шматлікія ганаровыя госці. Вітальны адрас Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі аграрнікам Гарадзеншчыны зачытаў Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. Адрасуючы свае віншаванні хлебаробам, Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што свята Дажынкі – гэта адно з самых любімых у краіне і самых шанаваных восеньскіх свят на нашай зямлі:

Старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Юрый Караеў са словамі віншаванняў звярнуўся да аграрнікаў вобласці:

– Земляробаў адрозніваюць адмысловая адказнасць і любоў да зямлі. Цяпер ужо ззаду многія месяцы напружанай працы ў палях, надышоў час падвесці вынікі. Надвор’е кожны год выпрабоўвае на трываласць нашых аграрнікаў. Летнія засухі мінулых і пазамінулых гадоў, бясснежная зіма гэтага года, праліўныя дажджы ўлетку збіраліся пахаваць нашы надзеі на высокі ўраджай. Але талент, веды нашых аграномаў, валявыя і арганізацыйныя якасці кіраўнікоў гаспадарак, а галоўнае – самааддача механізатараў і паляводаў, кіроўцаў і аператараў збожжасушыльных комплексаў ізноў здзівілі новай планкай валавага збору і ўраджайнасці. Намалочана ў бункернай вазе звыш 1 млн 760 тыс. тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых – 51 ц/га. Валавы збор рапсу склаў 220 тыс. тон, а сярэдняя ўраджайнасць – 30 ц/га. Дзякуй усім, хто працуе на сельскай ніве, за праца-вітасць і адказнае стаўленне да справы, вытрымку і самааддачу.

Важкі ўнёсак у каравай вобласці ўнёс Лідскі раён – звыш 70 тысяч тон.

– Да абласных дажынак-2025 Лідчына падышла з добрым вынікам. Валавы збор збожжа склаў 71 150 тон, ураджайнасць у сярэднім па раёне – 40,9 ц/га (з улікам фермерскіх гаспадарак). І гэта лепшая ўраджайнасць за дзесяцігоддзе, – адзначыў начальнік кіравання сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання Лідскага райвыканкама Аляксандр Часнойць. – Усе гаспадаркі спрацавалі на высокім узроўні. Лепшы вынік па ўраджайнасці і валавым зборы ў РСУП “саўгас “Лідскі” – 51 ц/га і 9 000 тон адпаведна. На другім месцы – КСУП “Ёдкі-Агра”: 46 ц/га пры валавым намалоце 12 376 тон. Трэцяе месца дзеляць КСУП “Пескаўцы”: 42,3 ц/га пры намалоце 9 200 тон, і філіял “Дзітва”: з аналагічнай ураджайнасцю і валавым намалотам 10 800 тон. У ЛРСУП “Мажэйкава” ўраджайнасць 38,9 ц/га, намалот 11 448 тон, у КСУП “Беліца-Агра” – 37,9 ц/га пры валавым намалоце 8 000 тон. Уборачная кампанія не завяршаецца. У палях яшчэ 1 100 га сланечніку, да ўборкі якога гаспадаркі толькі-толькі прыступаюць, і 340 га бульбы. На гэтым тыдні завяршаем уборку грэчкі. Асноўныя ж працы накіраваны на азімую сяўбу збожжавых культур. Хачу павіншаваць працаўнікоў сяла, якія ўнеслі свой ўклад у важкі каравай Гарадзенскай вобласці і папрацавалі на славу: камбайнёраў, аператараў зернесушыльных комплексаў, галоўных спецыялістаў, кіраўнікоў – усіх хацелася б адзначыць. У нас няма дрэнных – усё працавалі ў камандзе. Дзякуй за працу! Жадаю шчасця, здароўя і добрых зарплат. Яны ў нас годныя: налічэнні ў камбайнёраў – парадку 8 000, у аператараў зернесушыльных комплексаў – 6000-7000, у кіроўцаў – 5000 рублёў.

У адрас аграрнікаў з галоўнай сцэны прагучала шмат слоў падазяк. Уцешна, што ў ліку тых, чыя праца ацэнена высокімі ўзнагародамі, ёсць і лідзяне, працаўнікі гаспадарак і перапрацоўчых прадпрыемстваў.

 Самай высокай узнагародай – Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта – ганараваны трактарыст-машыніст КСУП “Беліца-Агра” Аляксандр Жылін.

Падзяка Рады бяспекі Рэспублікі Беларусь абвешчана старэйшаму інструктару-выратавальніку ПАСП-11 Лідскага РАНС Сяргею Краўчанку, які ўвесь час пры-ходзіць на дапамогу роднай гаспадарцы ў жніве .

Па выніках працы сельгасгаліны было адзначана ЛРСУП “Мажэйкава”. А ў якасці заахвочвальнага падарунка сельгаспрадпрыемства атрымала 60 тон азотна-фосфарных угнаенняў.

Уздоўж адной з цэнтральных вуліц сталіцы Дажынак-2025 вышыхтаваліся маляўнічыя падворкі ўсіх раёнаў вобласці. Кожны з іх імкнуўся падкрэсліць сваю “фішку”, а аб’ядноўвала іх, вядома ж, тэма хлеба, зямлі і чалавечай працы.

Адмысловай увагі заслугоўвала незвычайная кан-цэпцыя падворка, уплёўшая ў сябе гісторыю і сучаснасць, векавыя традыцыі і новыя трэнды аграрнай сферы. Гаспадаром быў аграрны блогер Генадзь Ціховіч. Жыхар Ваверкі, вядзе вялікую дапаможную гаспадарку, бацька пецярых дзяцей, ён з любоўю і гумарам распавядае ў сваім блогу пра сельскае жыццё. На пару з Гаспадыняй Булкай на Дажынках ён запрашаў гасцей акунуцца ў свет мукі… Мука – вось яна, сыплецца паміж пальцаў, нібы сонечны пясок. Здавалася б, простая субстанцыя, але ў ёй складзены цэлы свет. На пляцоўцы Лідскага раёна мука стала не проста інгрэдыентам, а знакам сонца, цяпла і сяброўства.

Дэлегацыю высокіх гасцей на нашым падворку запрасілі зайсці ў павільён, стылізаваны пад мяшэчак мукі, і на хвіліну стаць пекарамі – стварыць агульную булку талакой, уклаўшы ў яе часцінку сваёй душы. Такая булка атрымліваецца незвычайнай і смачнай. Дарэчы, і ў стварэнні гэтага незвычайнага падворка таксама ўдзельнічала уся лідская талака. Свой уклад унеслі ўсе прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, а таксама перапрацоўчай прамысловасці: акцыянерныя таварыствы “Лідахлебапрадукт”, Лідскі малочна-кансервавы камбінат, “Лідахарчканцэнтраты”, прыклалі сваю майстэрскую руку да афармлення маленькага кутка Лідчыны на вялікім свяце працаўнікі Лідскага хлебазавода, Лідскага ГУП ЖКГ і нават майстры шклозавода “Нёман”. А агульную творчую канцэпцыю распрацавалі спецыялісты Лідскага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Паводле Вольгі Яхантавай.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Новым 2021 годам! Віншаванне ад старшыні ТБМ
Навіны

З Новым 2021 годам! Віншаванне ад старшыні ТБМ

31 снежня 2020, 11:0329
Літаратурная гісторыя Случчыны
Выданні

Літаратурная гісторыя Случчыны

1 мая 2025, 20:2019
Цукар са смакам роднае мовы
Мова

Цукар са смакам роднае мовы

19 кастрычніка 2018, 00:1519
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Далучайцеся да нас