Чатыры маладыя жанчыны-навукоўцы былі ўзнагароджаны за выбітную працу ў нямецкіх навукова-даследчых інстытутах
18 верасня чатыры маладыя даследніцы з Германіі атрымалі прэмію “Для жанчын у навуцы” за 2025 год. Гэтая прэмія прысуджаецца Камісіяй ЮНЭСКА, арганізацыяй “Das Deutsche Humboldt-Netzwerk e.V.” і “Фондам L’Orеal” маладым жанчынам-навукоўцам за выбітныя дасягненні ў навуцы. Асаблівасць гэтага года заключаецца ў тым, што ўсе чатыры лаўрэаткі прыехалі ў Германію з-за мяжы, каб займацца навуковай працай.
Прэмію атрымалі доктар Кейсі Пакуола (Юліхскі даследчы цэнтр), доктар Рана Хусейн Алі (Франкфурцкі ўніверсітэт), доктар Ліне Мурадзі (Мюнстарскі ўніверсітэт) і доктар Цзін’юань Сюй (Тэхналагічны інстытут Карлсруэ). Памер прэміі складае 25 тысяч еўра для кожнага лаўрэата. На сённяшні дзень гэтую прэстыжную ўзнагароду атрымалі больш 50 маладых жанчын-навукоўцаў Германіі.
Фонд L’Orеal і ЮНЭСКА ўжо з 1998 года займаюцца прасоўваннем выбітных жанчын у навуцы, адпаведна з дэвізам “Свет мае патрэбу ў навуцы, а навука мае патрэбу ў жанчынах”. Дзякуючы праграме “Для жанчын у навуцы”, якая з 2007 года рэалізуецца ў тым ліку і ў Германіі, падтрымку атрымалі ўжо 4400 жанчын-навукоўцаў па ўсім свеце – сярод іх сем будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.
Дзюсельдорф (d.de).
Лаўрэаты прэміі “Для жанчын у навуцы”
© L’Oreal.