Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Лідзе адбылося ўрачыстае закрыццё XXXII Дня беларускага пісьменства

У Лідзе адбылося ўрачыстае закрыццё XXXII Дня беларускага пісьменства

19 верасня 2025, 21:24 Культура 27
У Лідзе адбылося ўрачыстае закрыццё  XXXII Дня беларускага пісьменства

Знакавым момантам свята стала перадача вымпела сталіцы Дня беларускага пісьменства 2026 года – ёй стане горад Косцюковічы Магілёўскай вобласці.

– Удзячны нашаму Прэзідэнту за тое, што на пра-цягу апошніх 15 гадоў наша зямля станавілася сталіцай двух вельмі маштабных мерапрыемстваў, – сказаў старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. –  Так, у 2010 годзе гэта былі “Дажынкі”, а ў гэтым годзе – Дзень беларускага пісьменства.

Дзякуючы гэтым святам горад Ліда станавіўся прыгажэйшым, набываў яркія фарбы, абнаўляўся. Хачу падзякаваць Міністэрству інфармацыі, абласному выканаўчаму камітэту за зладжаную і прадуктыўную працу. Дзякую гледачам, што знайшлі час і наведалі нашы мерапрыемствы, якія мы рыхтавалі з душой для ўсіх. Спадзяюся, вы атрымалі добрыя ўражанні і цудоўны настрой. Вопыт, які мы атрымалі падчас арганізацыі Дня беларускага пісьменства, мы з задавальненнем перададзім рэгіёну, які прыме гэта важнае свята ў 2026 годзе.

Эстафету прыняў старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Вячаслаў Максачоў з рук старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага.

– Хачу падзякаваць за магчымасць удзельнічаць у такой выдатнай падзеі, як Дзень беларускага пісьменства, у гэтым выдатным горадзе Лідзе. Ужо сёння можна ска-заць адназначна: свята атрымалася! Яно яркае, цікавае, душэўнае – і, вядома ж, велізарны дзякуй арганізатарам за яго правядзенне. Горад Касцюковічы прыме эстафету свята з велізарным гонарам, адкрываючы свае дзверы для паэтаў і пісьменнікаў. Упэўнены, што імпрэза пройдзе не меней ярка і цікава, – сказаў Вячаслаў Максачоў.

XXXII Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе завяршыўся яркім канцэртам Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра. Гучалі любімыя песні на словы беларускіх паэтаў, творы ансамбляў “Верасы”, “Песняры”, а фіна-льным акордам стала легендарная “Беловежская пуща”.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5433
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас