Нядаўняе даследаванне паказала, што многія замежныя студэнты з задавальненнем едуць у Германію – і многія жадаюць застацца ў краіне нават пасля завяршэння вучобы
Новае даследаванне Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) падкрэслівае прывабнасць Германіі як краіны для атрымання адукацыі. Тры чвэрці міжнародных рэспандэнтаў назвалі Германію ўпадабаным месцам для навучання за мяжой. Сярод прычын – тэхналагічнае лідарства Германіі ў многіх абласцях, навучальныя праграмы на ангельскай мове, прывабныя кар’ерныя перспектывы, а таксама параўнальна нізкі кошт навучання і пражывання. Вырашальнае значэнне пры выбары ВЕУ маюць чатыры фактары: дысцыпліны, якія вывучаюцца, наяўнасць англамоўных праграм, рэпутацыя ВНУ і нізкая плата за навучанне або яе адсутнасць.
Тры чвэрці замежных студэнтаў задаволены сваёй вучобай у Германіі і рэкамендуюць яе іншым. Каля дзвюх трацін плануюць застацца ў Германіі пасля атрымання дыплома. Прыкладна палова імкнецца да працяглага пра-цаўладкавання, а многія нават разглядаюць магчымасць стварэння ўласнага бізнэсу.
У кампусе 75 % замежных студэнтаў пачуваюцца жаданымі ці вельмі жаданымі гасцямі; толькі ў 2 % складаецца ўражанне, што ім тут не радыя. Аднак многія паведамляюць і пра праблемы ў паўсядзённым жыцці, асабліва гэта датычыцца пошуку жылля, пераадолення бюракратычных бар’ераў і ўзаемадзеяння са студэнтамі-немцамі. У рамках вышэйшай навучальнай установы 80% замежных студэнтаў і студэнтаў з міграцыйным мінулым паведамляюць, што ніколі не сутыкаліся з дыскрымінацыяй. За межамі ВНУ назіраецца іншая карціна: каля паловы прадстаўнікоў абедзвюх груп паведамляюць пра эпізадычныя выпадкі дыскрымінацыі, а 13 % – пра тое, што часта сустракаюцца з яе праявамі.
(d.de).
Студэнты Боннского университета© Universitаt Bonn.

