Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

12 верасня 2025, 18:42 Грамадства, Культура, літаратура 17
ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства ў Лідзе

Прапусціўшы шэраг падзей першага дня, пра якія яшчэ будзе сказана ў асобных рэпартажах, пераходзім да асноўнай – урачыстага адкрыцця і ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Урачыстае адкрыццё XXXІІ Дня беларускага пісьменства адбылося ў фармаце тэатралізаванага прадстаўлення – гістарычнага падарожжа праз прызму гісторыі і сучаснасці Лідчыны.

Падчас урачыстай цырымоніі XXXII Дзень беларускай пісьменнасці адкрыла Намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч. Яна адзначыла, што ўжо больш трох дзесяцігоддзяў гэты дзень пісьменства аб’ядноўвае ўсіх людзей, неабыякавых да роднай мовы, мастацкага слова і айчыннай літаратуры, і зачытала са сцэны ўсім удзельнікам і гасцям свята вітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. 

– Дзень беларускага пісьменства будзе садзейнічаць развіццю культурнай спадчыны Беларусі. Най-лепшыя прыклады беларускай літаратуры належаць не толькі нашаму народу, але і ўсяму свету. Таму наша дзяржава ўсяляк падтрымлівае беларускіх літаратараў і нашы выдавецтвы. Мы заўсёды памятаем пра важнасць гэтага духоўнага скарбу – айчыннай літаратуры – і пра нашу адказнасць за яго захаванне. Сувязь пакаленняў з’яўляецца надзейным падмуркам беларускай дзяржаўнасці. Упэўнена, што Дзень беларускага пісьменства будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю культурнай спадчыны.

 Свае віншаванні з Днём беларускай пісьменнасці лидчанам і гасцям горада таксама накіравалі Старшыня Рады Рэспублікі Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава і Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Ігар Сергяенка.

 – Ліда – старажытны і вечна малады горад. Фактычна гэта музей пад адкрытым небам, прызнаны культурны і асветніцкі цэнтр Гарадзеншчыны. Пяць гадоў назад горад ганараваўся статусам культурнай сталіцы Беларусі. Тут жыў і дзеяў паэт і публіцыст, удзельнік барацьбы за ўз’яднанне Беларусі Валянцін Таўлай, тут працягвае сеяць разумнае, добрае, вечнае другі ў гісторыі краіны народны настаўнік Альфрэд Ладыка. Гасцей Дня беларускага пісьменства Ліда сустракае ярка і самабытна. Тут усё падкрэслівае інтэлектуальны і духоўны патэнцыял беларускага народа, яго адзінства і любоў да роднай зямлі і роднага слова. Сімвалічна гучыць слоган свята, абраны народным галасаваннем: “Лідская зямля грэе і аберагае, словам беларускім вітае”, – сказаў у сваім выступе старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Юрый Караеў.

Ён таксама адзначыў, што літаратура і беларуская мова – аснова нашай духоўнай культуры, неад’емная част-ка багатай гістарычна-культурнай спадчыны і традыцый. У іх злучная нітка пакаленняў, вытокі нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. “Сённяшняе свята – праява шчырай павагі да айчыннай літаратуры і мастацтва. Гэта напамінак пра глыбокія карані нашай гісторыі і культуры, пра вялікую спадчыну. Свае духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці мы стагоддзямі адстойвалі. Гэта наша апора ў пабудове беларускай дзяржаўнасці. Гэта нябачная сіла, якая рухае нас наперад па шляху захавання свету і тварэння”,  – падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, падчас урачыстай цырымоніі заявіў, што Дзень беларускага пісьменства мае глыбокія карані ў гісторыі. Ён адзначыў духоўныя подзвігі роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, святой Ефрасінні Полацкай:

– Праз стагоддзі гэтыя святыя неслі і нясуць нам сёння святло слова і ведаў. Нядаўна мы адзначалі 900-годдзе Полацкага Свята-Ефрасіннеўскага манастыра. Ён і сёння застаецца месцам вялікага паломніцтва для беларусаў і гасцей краіны. Сімвалічна, што падчас Дня беларускага пісьменства заўсёды праходзіць навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”, дэвізам якой сталі знакамітыя словы Сергія Раданежскага: “Адзінства і любоў выратуюць нас”.

 Мітрапаліт Веніямін таксама нагадаў, што свята слова праходзіць у год 80-годдзі Перамогі і мы заўсёды павінны памятаць, якім дарагім коштам нам яна дасталася, клапаціцца і далей пра захаванне міру і парадку ў нашай краіне.

 

На галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства ў Лідзе назвалі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2025 года – галоўнай узнагароды для  пісьменнікаў і публіцыстаў.

Міністр інфармацыі Марат Маркаў падзяліўся сваім бачаннем знакавай падзеі:

– Гэта сапраўды народнае свята, свята беларускай мовы ў першую чаргу, якое павінна прыходзіць да кожнага чалавека, незалежна ад таго, у якім населеным пункце ён жыве. На мой погляд, чым больш увагі мы будзем удзяляць малой радзіме, малым населеным пунктам, тым больш будзем спрыяць іх развіццю і тым лепш будзе для ўсёй Беларусі.

Ён адзначыў, што людзі жадаюць свята і актыўнага ўдзелу ў ім, і падкрэсліў, што геаграфічнае месца правядзення свята не з’яўляецца першарадным: “Галоўнае – свята прыйдзе да людзей”, – падагульніў міністр.

Нацыянальную літаратурную прэмію ўручалі Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў, Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч і лаўрэат гэтай прэміі 2021 года, лідзянін па нараджэнні Віктар Праўдзін.

Прэмія “Найлепшы твор паэзіі” прысуджаная Мікалаю Ждановічу за зборнік вершаў “Свечка”.

У намінацыі “Найлепшы твор драматургіі” перамогу атрымала Улада Собалева з кнігай “Аватары театра”.

У намінацыі “Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства” ўзнагароджаны Аляксандр Бярозка за публікацыі ў часопісе “Полымя”.

Кніга Мікалая Чарняўскага “Акадэмія… на колах” прызнана найлепшым творам для дзяцей і падлеткаў.

Узнагароду ў намінацыі “Найлепшы дэбют” атрымаў вядомы палітолак, часты ўдзельнік ток-шоў Вадзім Баравік за зборнік вершаў “Иду по Минску”. Паводле слоў самога аўтара, “гэта і лірыка, і сацыяльная паэзія пра прыроду і нашу сталіцу”.

Пераможцам у намінацыі “Найлепшы твор публіцыстыкі” за кнігу “Буйничское поле. Остаться и уме-реть…” стаў Мікалай Барысенка.

Як паведамляецца, сёлета на конкурс паступіла больш за 70 заявак.

І самай яркай падзеяй дня стаў галаканцэрт з удзелам вядомых беларускіх выканаўцаў.

Рэпартаж пра другі дзень свята будзе ў наступным нумары.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Новым 2021 годам! Віншаванне ад старшыні ТБМ
Навіны

З Новым 2021 годам! Віншаванне ад старшыні ТБМ

31 снежня 2020, 11:0329
Літаратурная гісторыя Случчыны
Выданні

Літаратурная гісторыя Случчыны

1 мая 2025, 20:2020
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2620
Цукар са смакам роднае мовы
Мова

Цукар са смакам роднае мовы

19 кастрычніка 2018, 00:1519
Далучайцеся да нас