А ў 16.30 ужо гасілі маркіраваны канверт, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Гашэнне адбывалася перад помнікам Францішку Скарыну.
Удзел у цырымоніі гашэння прынялі намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч, старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марат Маркаў, генеральны дырэктар РУП “Белпошта” Святлана Юркевіч.
– Сёння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае маркіраваны канверт з арыгінальнай паштовай маркай. Гэта канверт, на якім адлюстраваны асноўныя славутасці горада Ліда. Гэта гісторыя, якую дзякуючы паштовым каналам даведаюцца 192 краіны ўсяго свету. Таму, думаю, гэта невялікі, але ўсё ж такі ўнёсак у захаванне нашай гісторыі, – падзялiлася Святлана Юркевіч.
На канверце адлюстраваны Лідскі замак – адзін з найважнейшых помнікаў абарончай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, закладзены ў XIV стагоддзі князем Гедымінам. Побач паказаны Францішак Скарына – пер-шадрукар, асветнік і гуманіст, які ў XVI стагоддзі выдаў першыя кнігі на старабеларускай мове.