Да абеду свята набірала разгон, а з 16.00 пачаліся знакавыя мерапрыемствы.
Да Дня беларускага пісьменства Ліда ўзбагацілася новым культурным аб’ектам – манументальна-дэкаратыўнай скульптурай “Верабейкі”, натхнёнай вершам Валянціна Таўлая, напісаным тут, у Лідзе, у 9-гадовым узросце. У Дзень беларускага пісьменства арт-аб’ект, выкананы ў выглядзе раскрытай кнігі, прыветна разгарнуў свае старонкі, запрашаючы ўсіх жадаючых дакрануцца да свету паэзіі.
Асаблівасцю скульптуры з’яўляецца тое, што тэкст верша Валянціна Таўлая прадубляваны шрыфтам Брайля. Дакрануцца да паэтычнага слова змогуць і людзі з парушэннямі зроку. Гэта пашырае межы ўспрымання мастацтва і стварае інклюзіўную культурную прастору.