Да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе, на пляцоўцы перад музеем разгарнуў свае старонкі праект “Слоўка за слоўкам”.
Праект быў створаны ў выніку паглыбленага даследвання гісторыі экспанатаў з фондаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея.
На базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні “Час. Традыцыі. Вобразы” рэалізуецца культурна-адукацыйная праграма “Рэха продкаў”, якая з’яўляецца ўнікальным даведнікам па этнаграфіі рэгіёна, важным інфармацыйным і выхаваўчым цэнтрам.
Асноўная мэта праекта – захаванне і папулярызацыя мясцовых традыцый, побыту, духоўных каштоўнасцей Лідчыны.
Прадметы, якія экспануюцца ў музеі, дапамагаюць скласці ўяўленне пра ўклад жыцця нашых землякоў. Праў-да, часам іх знешні выгляд ці назва выклікаюць пытанні. Праект “Слоўка за слоўкам” дае адказы на некаторыя з іх.
На пляцоўцы перад музеем жыхары і госці горада змогуць даведацца, што такое чапяла, як карысталіся стрыхоўкай і навошта кужаль скручвалі ў палойкі. Каб даведацца больш пра праект, можна перайсці на сайт музея, скарыстаўшыся qr-кодам, змешчаным на выстаўцы.
Культурна-адукацыйная праграма “Рэха продкаў” ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей” была адзначана Дыпломам І ступені ў намінацыі “За лепшую культурна-адукацыйную праграму” на VI Нацыянальным форуме “Музеі Беларусі”.
Наш кар.