Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Урад Германіі хоча ўкласціся ў гульнявую індустрыю

Навіны Германіі. Урад Германіі хоча ўкласціся ў гульнявую індустрыю

29 жніўня 2025, 07:22 У свеце 30
Навіны Германіі. Урад Германіі хоча ўкласціся ў гульнявую індустрыю

Кампутарныя гульні прыцягваюць мільёны людзей. Падчас свайго візіту на выставу Gamescom міністр даследаванняў Даратэя Бэр паабяцала ўзмацніць падтрымку нямецкіх распрацоўнікаў гульняў

Нямецкая гульнявая індустрыя можа разлічваць на больш грунтоўную падтрымку з боку дзяржавы. Падчас наведвання кёльнскай выставы Gamescom міністр даследаванняў Даратэя Бэр падкрэсліла, што вядзецца “інтэнсіўная” праца над падатковымі стымуламі. У рамках такой сістэмы вытворцы гульняў змогуць пакрываць вызначаныя выдаткі і плаціць менш падаткаў, што павінна стымуляваць інвестыцыі ў гэту галіну. Галоўнымі бенефіцыярамі павінны стаць выдаўцы кампутарных гульняў, якія таксама плацяць падатак на прыбытак у Германіі.

Акрамя таго, каб павялічыць долю Германіі на сусветным рынку відэагульняў, федэральны ўрад узмоцніць сваю непасрэдную падтрымку. Апроч будучых падатковых палёгак сёлета плануецца выдзеліць 88 млн еўра прамых субсідый, а ў наступным – 125 млн еўра. 

Галіна адрэагавала ўздыхапм палёгкі. Хендрык Лесер з мюнхенскай кампаніі Remote Control Productions бачыць у павелічэнні фінансавання прыкмету таго, што ў гэтым легіслатурным перыядзе да гэтага пытання ставяцца больш сур’ёзна, чым калі-небудзь раней.

Кёльн (dpa).

На фота: Даратэя Бэр і прэм’ер-міністр зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Хендрык Вюст на выставе Gamescom© pa/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4614
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас