Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да Дня беларускага пісьмества. “Пераступіўшы парог”

Да Дня беларускага пісьмества. “Пераступіўшы парог”

20 жніўня 2025, 10:23 Культура, літаратура 19
Да Дня беларускага пісьмества. “Пераступіўшы парог”

13 жніўня лідскія літаратары прынялі ўдзел ў адкрыцці новай экспазіцыі літаратурнага філіяла Лідскага гісторыка-мастацкага музея  “Пераступіўшы парог”. Так, пераступаючы парог Дома-музея Валянціна Таўлая наведва-льнік цяпер будзе адразу знаёміцца з жыццём і творчасцю яго гаспадара. Яшчэ ў далёкім 1946 годзе паэт змясціў матэрыял у газеце “Літаратура і мастацтва” пад такой жа назвай. У тэксце ён гутарыць з чытачом, дзеліцца планамі на будучае і знаёміць з раздзеламі падрыхтаванага ў друк зборніка “Шляхі і краты”. В. Таўлай пазначае: “Закончыўшы працу над кнігай, я адчуваю сябе так, як быццам пераступіўшы парог з мінуўшчыны ў сучаснасць. Якія ж творчыя перспектывы адчыняюцца перада мной за гэтым парогам?”

На экспазіцыі можна пабачыць шэраг фотаздымкаў, якія былі дасланы ў музей з розных архіваў і музеяў, бібліятэк. Між іншым, некаторыя прадстаўлены ўпершыню. Шэраг фотаздымкаў акунае наведвальніка ў жыццё паэта – ад нараджэння да апошніх яго дзён. Усё жыццё Валянціна Таўлая – гэта барацьба за сацыяльную справядлівасць, за нацыянальную самасвядомасць. Сваё жыццё ён прайшоў нібыта па лязе нажа. А ўсё дзеля таго, каб народ выйшаў з прыгнёту, каб жыхар Беларусі называўся беларусам, каб свае каштоўнасці, свая нацыя, свая мова не зніклі і засталіся для далейшага пакалення якія былі закладзены яшчэ прадзедамі. На экспазіцыі прыхільнік творчасці Валянціна Таўлая зможа пабачыць мемарыяльныя прадметы – сцізорык, які падчас вайны (1943-1944 гг.) перададзены быў паэтам камісару партызанскага атрада імя Катоўскага брыгады імя Дзяржынскага Мікалаю Грабёнкіну, сталёвую лінейку, якой карысталася жонка паэта Лідзія Казлоўская, фотаздымак, які перадала для захоўвання Клышко Ірына Мікалаеўна – хрышчоная дачка роднай сястры паэта Ніны Паўлаўны Таўлай. І што важна – першая кніга паэта “Выбранае”, якая выйшла ў свет ужо пасля смерці яе аўтара, напрыканцы 1947 года.

Алесь Хітрун.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4719
ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ
ТБМ

ДОБРЫЯ КНІГІ - У ДОБРЫЯ РУКІ

1 чэрвеня 2021, 07:0716
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

29 лістапада 2022, 13:5615
Далучайцеся да нас