Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да Дня беларускага пісьменства. Лідская проза? Яна ёсць!

Да Дня беларускага пісьменства. Лідская проза? Яна ёсць!

20 жніўня 2025, 10:38 Выданні, літаратура 33
Да Дня беларускага пісьменства. Лідская проза? Яна ёсць!

Неяк так сталася, што праз доўгія гады лічылася быццам у Лідзе няма ні сур’ёзнай прозы, ні сур’ёзных празаікаў. Уся лідская проза замыкалася ў малых формах: апавяданне, гумарэска і да т.п. Але структура лідскай літаратуры такая, што вялікая колькасць лідскіх літаратараў жыве па-за раённым цэнтрам: у Менску, Гародні, у Па-рыжы, Мексіцы, у Расіі, можа, яшчэ дзе.

Многія лідскія празаікі засталіся ўжо ў далёкім і блізкім мінулым. Літаратары адышлі, але ж творы заста-ліся, перавыдаюцца, чытаюцца. Пры гэтым многія з іх, раней недаступныя, сёння перакладзены і гатовыя да выдання, іншыя перакладаюцца.

У зборніку “Ад лідскіх муроў” ужо апублікавана першая аповесць Веры Навіцкай з тэтралогіі пра Марусю Старабельскую. У “Лідскім летапісцы” надрукаваны два тамы з тэтралогіі “Паўвеку” Ежы Путраманта і ўспаміны Апалоніі Серакоўскай з Далеўскіх, у першай кнізе “Ад лідскіх муроў” № 11 надрукавана аповесць Камілы Нарбут пра падарожжа з Лідчыны ў Беларусь і г.д.

І вось, 13 жніўня, літаратары зноў згуртаваліся! У Доме Валянціна Таўлая адбылася прэзентацыя ўжо другой кнігі зборніка “Ад лідскіх муроў” № 11 за 2022-2025 гады, дзе і знайшла знайшла месца проза! У гэты зборнік увайшла другая аповесць Веры Навіцкай з тэтралогіі пра Марусю Старабельскую “Вясёлыя будні. З дзённіка гімназісткі”. І яшчэ адна аповесць – гэта не друкаваная нідзе раней аповесць Ніны Тарас “Бура”. У зборніку даецца ўрывак з рамана Віктара Праўдзіна “Непера-можны злом”. Віктар Праўдзін – сталы аўтар зборніка “Ад лідскіх муроў”. З нумара ў нумар тут друкуюцца яго вялікія апавяданні або невялікія аповесці.

Ну і сем лідскіх аўтараў са сваімі апавяданнямі і цыкламі апавяданняў займаюць годнае і пачэснае месца.

Наступны вялікі раздзел – “Літаратуразнаўства”, дзе асноўнае месца займае праца Леаніда Лаўрэша “Лідскія Нарбуты”. Тут у нашую літаратуру вяртаюцца акадэмік Прускай акадэміі навук у вобласці літаратуры, пісьменніца, перакладчыца, драматург і актрыса Аляксандра Нарбут з Сукурчаў, што былі некалі каля Крупава,  Ганна Нарбут з Гразмані – перакладчыца з французскай на польскую мову, Юстын Нарбут – пісьменнік і гісторык, яго дачка пісьменніца Каміла Нарбут, дачка Ганны Гразмані Юлія Шышкова з Нарбутаў, мецэнатка, якая пад-трымлівала нашых пісьменнікаў і паэтаў у Пецярбургу, у тым ліку і Адама Міцкевіча, падчас ганенняў на філа-матаў і філарэтаў.

У гэтым жа раздзеле друкуецца праца Станіслава Судніка “Лідская польскамоўная літаратура 1920-1939 гг.” Гэта першае даследаванне на гэтую тэму, і засталіся ў тэме невялікія белыя плямы. Так, пакуль не ўдалося знайсці сур’ёзнай інфармацыі пра гімназічныя выданні. Засталіся недаследаванымі два нумары літаратурнага часопіса “Lirnik wioskowy”, якія выйшлі ў 1938 годзе. Ёсць праца на будучыню.

У раздзелах “Літаратурнае жыццё”, “Мемарыял” і “Кнігапіс” падаюцца асноўныя падзеі з літаратурнага і калялітаратурнага жыцця Лідчыны, друкуюцца некралогі па літаратарах, якія пакінулі нас у 1922 – 1925 гг. (Тадэвуш Чарнавус, Алесь Мацулевіч, Антон Піліпчык), фіксуецца каля 30 кніг, выдадзеных лідзянамі і ў Лідзе.

Такога значнага па аб’ёму зборніка, як № 11, лідская літаратура яшчэ не мела! Калі сумясціць дзве кнігі, то агульная колькасць старонак складае 756. А пачыналася ўсё з  з 1998 года, калі выйшаў першы нумар зборніка “Ад лідскіх муроў” на 62 старонках. Такім чынам лідская літаратура значна пашырылася! На старонках зборніка друкуюцца цяпер як арыгінальныя творы на беларускай мове, так і ў перакладзе з рускай ды польскай моў.

Выдала  зборнік прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Пружмень”. Сярод масцітых пісьменнікаў на старонках змяшчаюцца творы Віктара Праўдзіна, Уладзіміра Васько, Ірыны Багдановіч, Міхася Мельніка, Кастуся Якубчыка, Станіслава Судніка, Леаніда Лаўрэша, Алеся Хітруна, Сяргея Чыгрына, Ганны Рэлікоўскай, Ірыны Маркевіч і іншых.

Як пры жыцці Валянціна Таўлая ў яго доме збіраліся паэты-аднадумцы, якія чыталі вершы, водар гарбаты разыходзіўся па пакоях дома, так і цяпер супрацоўнікі дома-музея стараюцца захоўваць гэтыя трады-цыі: тут раз-пораз збіраюцца мясцовыя пісьменнікі.

Вялі ж імпрэзу навуковы супрацоўнік літаратурнага філіяла Лідскага гісторыка-мастацкага музея Алесь Хітрун і галоўны рэдактар выдання, дырэктар ПУП “Пружмень” Станіслаў Суднік.

Пачалося мерапры-емства з падзякі, якую выказаў галоўны рэдактар зборніка мастаку Алене Несцеравай за яе працы па папаўненні гале-рэі партрэтаў лідскіх творцаў розных часоў.

Майстры слова падзя-ліліся сваімі думкамі, планамі, ідэямі, каб далей пашыраць літаратурны рух на Лідчыне.

У горад Ліда прыблі-жаецца Дзень беларускага пісьменства. Лідскія пісьменнікі рыхтуюцца да сустрэч з аднадумцамі, з гасцямі і пры-хільнікамі мастацкага слова. Установы культуры ўжо пра-водзяць на сваіх пляцоўках разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да маштабнага пісьменніцкага рэспубліканскага свята. Яно і зразумела: Лідчына багатая на творцаў! Амаль што кожны лідскі пісьменнік мае на сваёй паліцы ўласны зборнік твораў (і нават не адзін), або калектыўны. Нагадаем: два месяцы назад сябры-літаратары ўжо збіраліся разам каб адзначыць выхад літаратурна-мастацкага зборніка “Ад лідскіх муроў”, але толькі першай кнігі, на старонках якой знайшлі месца паэзія і пераклады. І вось на высокім узроўні прайшла чарговая прэзентацыя.

Такім чынам лідскія літаратары сваё важкае слова да Дня беларускага пісьменства сказалі. Важкае, але не апошняе. 20 жніўня адбудзецца прэзентацыя кнігі Наталлі Анашкевіч, а ў пераплёце яшчэ і альбом “Лідскі Парнас: 175 партрэтаў лідскіх літаратараў”.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3417
У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята
Грамадства

У Лідзе грэка-католікі адзначылі парафіяльнае свята

25 верасня 2018, 00:2515
«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»
Мова

«Мы маем права маліцца на сваёй мове за свой народ і дзяржаву»

12 лістапада 2019, 14:2515
Невядомы паэт з вёскі Двор-Чарэпіта
Культура

Невядомы паэт з вёскі Двор-Чарэпіта

17 жніўня 2021, 21:3814
Далучайцеся да нас