Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. У Хемніцы адбудзецца вялікая выстава Мунка

Навіны Германіі. У Хемніцы адбудзецца вялікая выстава Мунка

15 жніўня 2025, 07:59 У свеце 27
Навіны Германіі. У Хемніцы адбудзецца вялікая выстава Мунка

Нарвежскі мастак Эдвард Мунк калісьці сам бываў у Хемніцы і намаляваў там некалькі карцін

Страх і адзінота: мастацкі музей Хемніца прысвяціў грандыёзную выставу жыццю і творчасці нарвежскага мастака Эдварда Мунка (1863-1944). Куратарам удалося сабраць 140 твораў мастацтва: амаль 100 прац самога Мунка, а таксама творы іншых мастакоў, такіх як Эндзі Уорхал, Неа Раўх і Карл Шміт-Ротлуф, якія маюць дачыненне да маляўнічых палотнаў і графікі Мунка.

Апроч сусветна вядомага “Крыку” Мунка, прадстаўленага ў выглядзе літаграфіі, у Хемніц упершыню вернецца карціна “Два чалавекі. Самотныя”. Набытая для калекцыі ў 1928 годзе, яна была прададзена нацыстамі ў 1937 годзе. 

Мунк лічыцца адным з заснавальнікаў мадэрну. У 1905 годзе ён сам правёў некалькі тыдняў у Хемніцы. Тым часам ён стварыў некалькі карцін і малюнкаў, два з якіх можна ўбачыць на выставе.

Сёлета Хемніц і славенскі горад Новая-Горыца носяць статус культурнай сталіцы Еўропы. Выстава Мунка “Страх” (да 2 лістапада 2025 года) адносіцца да ліку самых зыркіх падзей у праграме.

Хемніц (dpa).

На здымку: Флоранс Турмес, генеральны дырэктар мастацкага музея Хемніца, побач з “Крыкам” Эдварда Мунка© pa/dpa.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас