Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Пачаўся Байройтскі фестываль

Навіны Германіі. Пачаўся Байройтскі фестываль

7 жніўня 2025, 18:14 У свеце 17
Навіны Германіі. Пачаўся Байройтскі фестываль

Байройтскі фестываль пачаўся 25 ліпеня з новай пастаноўкі оперы Рыхарда Вагнера “Нюрнбергскія мейстарзінгеры”

Фестываль музыкі Рыхарда Вагнера пачаўся 25 ліпеня з прэм’еры “Нюрнбергскіх мейстарзінгераў” у пастаноўцы рэжысёра Маціяса Дэвідса. За дырыжорскім пультам – Даніэлю Гаці. 

– Мы спадзяёмся, што фестываль пройдзе добра і без адмен па прычыне хваробы каго-небудзь з выканаўцаў, – сказала дырэктар фестывалю Катарына Вагнер. Па яе словах, “Мейстарзінгеры” даставяць сапраўднае задавальненне. Ёй не хацелася б “спойлерыць”, але на фестывальнай пляцоўцы будзе што паглядзець.

Байройтскі фестываль – гэта музычны фестываль, на якім выконваюцца выключна оперы Рыхарда Вагнера (1813-1883). Фестываль праводзіцца з 1876 года з перапынкамі, а з 1951 года – штогод у фестывальным тэатры, які быў пабудаваны на Зялёным узгорку ў горадзе Байройце пад кіраўніцтвам самога Вагнера сумесна з архітэктарам Ота Бруквальдам адмыслова для гэтых мэт. Звычайна фестываль праходзіць з 25 ліпеня да канца жніўня.

Байройт (dpa/d.de).

Фэставы тэатр у Байройте© dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1416
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3415
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Далучайцеся да нас