Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гарадзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра распачаў набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год

Гарадзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра распачаў набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год

26 ліпеня 2025, 09:46 Навука 14
Гарадзенскі тэалагічны каледж імя святога Казіміра распачаў набор навучэнцаў на 2025-2026 навучальны год

У Гародні распачаўся набор навучэнцаў у Тэалагічны каледж імя святога Казіміра на новы, 2025-2026 навучальны год.

Інфармацыя для абітурыентаў:

Сярод галоўных мэтаў тэалагічнага каледжа:

– умацаванне веры,

– паглыбленне ведаў аб вучэнні Каталіцкага Касцёла, аб сучасных пагрозах для сям’і, дзяцей і моладзі, аб музычным упрыгожванні літургіі і інш.,

– падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, духоўнасці), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, літургіі, кананічным праве, патралогіі, сямейнай этыцы, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі), касцельным спеве, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых дысцыплінах згодна з нормамі і вучэннем Каталіцкага Касцёла.

– Навучанне ў каледжы бясплатнае, працягваецца чатыры гады (з верасня па чэрвень).

– Форма навучання – завочная.

– Заняткі праводзяцца ў 1-ю і 3-ю суботу і нядзелю месяца.

– Пасля заканчэння каледжа выпускнікі атрым-ліваюць адпаведны дыплом.

 

Дакументы для паступлення:

– заява (напісаная ўласнаручна, запаўняецца пры падачы дакументаў);

– аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);

– рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;

– копiі пасведчанняў аб сакрамантах хросту і канфірмацыі;

– копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;

– ксеракопiя пашпарта (с. 31-33);

– 4 фотаздымкi (3х4);

– медыцынская даведка;

– анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

 

Уступныя іспыты:

– тэст на агульнае веданне Катэхізіса;

– кваліфікацыйная размова.

Кваліфікацыйная размова і тэст на агульнае ведан-не Катэхізіса адбудзецца 16 жніўня ў 11.00.

Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 2 чэрвеня па 15 жніўня кожны аўторак з 10.00 да 12.00 у Гарадзенскай дыяцэзіяльнай курыі па адрасе: г. Гародня, вул. К. Маркса, 4.

Дакументы падаюцца асабіста.

Папярэдні запіс і падрабязная інфармацыя па тэл.:

+375 (29) 887-71-05

або па электроннай пошце на адрас:

kaledz.tealagiczny@gmail.com.

 

На фота: Падчас урачыстага завяршэння 2024-2025 навучальнага года ў касцёле Звеставання Найсвя-цейшай Панне Марыі ў Гародні. Фота: з архіва Гарадзенскага тэалагічнага каледжа / Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4726
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5718
Пасля размовы - за справу
Грамадства

Пасля размовы - за справу

13 кастрычніка 2020, 14:3516
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Далучайцеся да нас