Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускія біскупы сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Ін’яцыё Чэфалія

Беларускія біскупы сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Ін’яцыё Чэфалія

4 ліпеня 2025, 16:36 Грамадства 24
Беларускія біскупы сустрэліся з новапрызначаным нунцыем Ін’яцыё Чэфалія

26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Ін’яцыё Чэфалія, які нядаўна прыбыў у Беларусь.

Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі “з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Традыцыі Касцёла ў лучнасці з Рымам і Пантыфікам”.

 – Маем надзею, што разам з нунцыем мы будзем адважнымі “пілігрымамі надзеі” і, згодна з заклікам папы Льва XIV, хоць і такія розныя, усе мы ў Хрысце будзем будаваць адзінства, – сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Чэфалія прадставіў ліст аб прызначэнні яго нунцыем у Беларусі ад Дзяржаўнага Сакратара Апостальскага Пасада кардынала П’етра Параліна, адрасаваны Старшыні ККББ.

У гэтым лісце, між іншым, выражалася вялікая павага Апостальскага Пасада да беларускага народа і выражалася надзея, што арцыбіскуп Ін’яцыё Чэфалія як прадстаўнік Папы яшчэ больш паспрыяе наладжванню братэрскіх сувязей з Беларуссю, яе народам і Касцёлам.

Падчас размовы прысутныя біскупы расказалі аб сваіх дыяцэзіях і мерапрыемствах, якія ў іх будуць праводзіцца.

Тэкст: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Фота: кс. канонік Юрый Ясевіч

Catholic.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас