Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Поспех лідскай адукацыі – 2025

Поспех лідскай адукацыі – 2025

26 чэрвеня 2025, 19:19 Навука 20
Поспех лідскай адукацыі – 2025

28 стобальных вынікаў атрымана лідскімі выпускні-камі па выніках удзелу ў цэнтралізаваных іспытах у 2025 годзе!

Гэта на 9 больш, чым у 2024 годзе! 13 максімальных балаў у нашых дзяцей па рускай мове, 5 – па матэматыцы, 4 – па біялогіі, 3 – па беларускай мове, 2 – па грамадазнаўстве, 1 – па ангельскай мове.

Лідарам па колькасці абсалютных вынікаў сёлета стаў ліцэй: 7. 5 максімальных балаў у скарбонцы ў лідскіх гімназістаў, 4 – у выпускнікоў СШ 9 г. Ліды імя А.В. Нічыпорчыка, 3 – у навучэнцаў СШ 8 г. Ліды імя В.Ф. Казакова, па 2 абсалютныя вынікі – у навучэнцаў СШ 15 г. Ліды і Бярозаўскай СШ 3, па адным – у выпускнікоў СШ 1 г. Ліды, СШ 10 г. Ліды імя А.А. Клімко, СШ 16 г. Ліды імя П.М. Машэрава, СШ 17 г. Ліды, а таксама ў выпускнікоў Ганчарскай сярэдняй школы Лідскага раёна.

Два выпускнікі сталі ўладальнікамі стобальных сертыфікатаў адразу па двух прадметах ЦЭ! Сярод іх:   Янель Зміцер, выпускнік СШ 8 г. Ліды імя В.Ф.Казакова; Забела Паліна, выпускніца СШ 9 г. Ліды імя А.В. Нічыпорчыка.

Дзве лідскія выпускніцы набралі 400 балаў з 400 магчымых – па тры стобальныя сертыфікаты на ЦЭ і ЦТ плюс 100 балаў за атэстат.

Такога выніку змагла дамагчыся выпускніца гімназіі 1 г. Ліды Парфенчык Ульяна! Нагадаем, на ЦЭ Ульянай атрыманы абсалютныя вынікі па грамадазнаўстве і рускай мове. І яшчэ адна радасная навіна: навучэнка стала ўладальнікам стобальнага сертыфіката і па ангельскай мове.

Другі максімальны вынік па ЦЭ і ЦТ атрымала ліцэістка Шлемпа Эла. Сто балаў на ЦЭ –  па матэматыцы і рускай мове, на ЦТ – па ангельскай мове!

 

Такім чынам Лідскае ўпраўленне адукацыі пацвердзіла статус лепшага ў краіне.

 

Усяго ў Гарадзенскай вобласці чатыры 400-бальнікі. Акрамя лідзянак гэта выпускнікі з Гародні і  Ашмянаў.

Кацярына Акушка скончыла сярэднюю школу №3 у Ашмянах. На пытанне, у чым сакрэт такога поспеху, дзяўчына, не губляючыся, адказвае: “соткі” атрымала дзякуючы сталай сур’ёзнай падрыхтоўцы – стопкі выкананых тэстаў і дзясяткі канспектаў, якія былі пад рукой на працягу некалькіх апошніх гадоў вучобы ў школе.

Яшчэ адзін максімальны вынік – 400 балаў – у выпускніка інжынернага класа Гарадзенскай гарадской гімназіі імя А.І. Дубко Станіслава Герасімчыка. Па выніках ЦЭ і ЦТ малады чалавек атрымаў вышэйшы бал па беларускай, ангельскай мовах і матэматыцы.

ТК “Адукайя Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0918
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3817
Далучайцеся да нас