Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

7 чэрвеня 2025, 05:12 Мова 27
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА

Рож і жыта. Ураджай і плён

 

Сярод анамалій беларускай мовы мае месца і такая. У нашай мове ёсць словы іржышча (ржышча), аржаны (ржаны), але няма слова рож. Ёсць слова сураж, як назва горада Сураж і як сумесь збожжавых. Сураж утворана аналагічна слову супесь, як сумесі розных пяскоў. Ёсць горад Орша, які ў старажытнасці называўся Рша, або Рьша, што ад той жа ржы.

Ёсць слова ражон, ражончык, якімі абзываецца ўсё, што тырчаць стырчма, як ржышча.

Таму па ўсім відаць: слова рож у беларускай мове было і мела вельмі старажытнае паходжанне. Слова гэтае аднаскладовае і адназначна даведыйскае. У санскрыце  рож – радж (рай). Пацвяржаецца гэта і з нямецкай мовы, там яно гучыць dіе Rоggеn  таксама мае невялікае лексічнае развіццё. Таму мы маглі слова рож проста захаваць з часоў індаеўрапейскай еднасці народаў. Але паміж гэтай еднасцю і тым часам, калі мы пачалі зноў сеяць збожжа прайшло дзве тысячы гадоў. Магло забыцца не толькі слова, а і само паняцце “сеяць”.

Таму і адбылося так, што гэтае слова выключнай важнасці так слаба развілося лексічна і замянілася іншым. Захаваўшыся ў балгарскай мове, як рьж яно адтуль трапіла ў расейскую, але ў большасці славянскіх моваў замянілася на слова жыта. Разам з тым і жыта не дало багатага лексічнага гнязда: жытні, жытніца вось амаль і ўсё. Чаму? I тут адказ просты. Значыць жыта не перша-асноўнае слова. Значыць і яно мае пэўнае паходжанне.

Першым у гняздо слова жыта просіцца дзеяслоў жыць. I ён тут становіцца асноўным. Ад яго ідуць словы жыццё (жытка, жытуха), жывот (старабеларускае слова са значэннем жыццё), жывёла (бо жывая), жывы, жыўнасць. Жыта як аснова жыцця зусім верагодна магло пайсці ад слова жыць. У старажытнасці слова жыць сумнявацца не выпадае. На санскрыце жывы гучыць як джыва. Яшчэ раз згадаем. штоў санскрыце няма гука ж, а ёсць толькі дж.

Усе гэтыя разважанні ляжаць на паверхні. А зараз глянем крыху глыбей. Вельмі блізка да дзеяслова жыць падыходзіць дзеяслоў жаць. Дзеяслоў жаць выводзіцца лінгвістамі ад дзеяслова яць – браць. З’яць – сабраць. Але ізноў жа згадаем, у санскрыце не было і гука з. У дадзеным выпадку на дапамогу прыходзяць гукі с, ц, дж. Атрымоўваем сцяць – зрэзаць , уцяць – адрэзаць. Трэба меркаваць, што дзеяслоў незакончанага дзеяння цяць абазначаў рэзаць.

Так і дзеяслоў джаць абазначаў тое самае. Пераход дж ў ж і даў слова жаць. Зжаць – зрэзаць, сабраць. Жаць, жне, жнуць, жніво, жатва, жняярка, жнец, жняя. Тут гняздо словаў непараўнальна багацей.

Такім чынам рож жалі На полі заставалася ржышча. А зжатае ці не магло стаць зжытам, жытам і ўжо з-за блізкасці гучання і важнасці для жыцця зліцца з гняздом дзеяслова жыць.

Так то яно так, але яшчэ раз вернемся да слова рож. У старажытнасці, пры адсутнасці ў мове гука ж гэтае слова так гучаць не магло. Яно магло гучаць толькі як родж. А потым ужо дж ў розных мовах трансфармаалася ў розныя гукі. У нас – у ж, у немцаў у г (g, dіе Rоggеn). Але як толькі мы вымавілі: “Родж”, дык адразу згадваем і яшчэ адно вельмі важнае слова з гэтага гнязда – ураджай. Ураджайнасць, урадзіць, радзіць, род. Вось мы і выйшлі на першаслова. Родж (рож) – гэта тая расліна, якая родзіць, дае ўраджай. I зараз становіцца абсалютна зразумелай замена слова рож на слова жыта. Радзіць і жыць – словы аднаго ўзроўню, блізкія побытава. Нарадзіўся чалавек і жыве. Урадзіла поле і жывуць усе. Вялікі ўраджай жыта. Вось вам у адным сказе і рож, і жыта, і радзіны, і жыццё.

Беларуская мова мае для значэння ўраджй слова плён. Слова зафіксавана ў беларускіх народных песнях. Так Бірута (Амелія Даравінская), настаўніца ў Лідзе запісала ў Лідскім павеце ў 19-м стагоддзі дажыначную песню, якая пачынаецца словамі:

Дажалі жыта да аблогу

І падзякавалі Пану Богу.

Плён жыта, плён

Ды з усіх старон.

 

З усіх славянскіх моваў мы знаходзім гэтае слова толькі ў польскай мове. А ў беларускай слова плён аддзялілася ад слова ўраджай і займела больш шырокае значэнне: поспех, прыбытак.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4919
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0018
Далучайцеся да нас