Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. ЕКА: паляпшэнне абароны ад кібератак

Навіны Германіі. ЕКА: паляпшэнне абароны ад кібератак

7 чэрвеня 2025, 04:57 У свеце 24
Навіны Германіі. ЕКА: паляпшэнне абароны ад кібератак

Еўрапейскае касмічнае агенцтва ЕКА мае намер абараняць сваю інфраструктуру ад усё больш сур’ёзных пагроз з дапамогай новага цэнтра кібербяспекі.

Еўрапейскае касмічнае агенцтва ЕКА мае намер палепшыць абарону сваёй крытычнай інфраструктуры ад кібератак.

– Спаборніцтва з кіберзлачынцамі падобна на гонку ўзбраенняў, – заявіў аперацыйны дырэктар ЕКА Рольф Дэнсінг на прэзентацыі цэнтра кібербяспекі коштам у некалькі мільёнаў еўра ў Еўрапейскім цэнтры кіравання палётамі ў Дармштадце. 

Кібератакі становяцца ўсё больш удасканаленымі, і касмічныя агенцтвы з іх спадарожнікамі і наземнымі станцыямі таксама вымушаны абараняцца. Новы цэнтр закліканы забяспечыць абарону 28 спадарожнікаў, наземных станцый і сістэм кіравання ад вонкавага ўздзеяння.

– Калі б хтосьці несанкцыянавана ўзяў пад кантроль нашы спадарожнікі, гэта быў бы кашмар, – падзяліўся Дэнсінг.

Па словах менеджара праекта Маркуса Рукерта, распрацоўка і будаўніцтва аперацыйнага цэнтра кібербяспекі ў Дармштадце і Бельгіі доўжыліся на працягу пяці гадоў. Да канца 2026 года кошт работ складзе ў агульнай суме прыкладна 26 млн еўра.

У ЕКА лічаць, што напады могуць быць накіраваны супраць кампаній, энергетычных сетак, фінансавых рынкаў ці ланцугоў забеспячэння, якія ўсё больш залежаць ад спадарожнікаў і касмічных паслуг.

Дармштадт (dpa).

На фота: Новы цэнтр кібербяспекі ЕКА ў Дармштадце© pa/dpa.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Старабеларускі перыяд беларускай мовы
Мова

Старабеларускі перыяд беларускай мовы

4 верасня 2020, 08:3915
Далучайцеся да нас