Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
І вершы недапісаныя, і жыццейка недажытае

І вершы недапісаныя, і жыццейка недажытае

7 чэрвеня 2025, 05:05 літаратура 25
І вершы недапісаныя, і жыццейка недажытае

“Пройма” Алеся Давыдава станоўча была сустрэта чытачамі. Мікола Віч у “ЛіМе” у 1997 годзе напісаў цікавую рэцэнзію пад назвай “Прыказы – гэта… або Вандроўка па дарозе, якой няма”. 

У 1996 годзе ў тэматычны план выдавецтва “Мастацкая літаратура” ў серыі “Першая кніга празаіка” была ўключана кніга “Пустэльня адзіноты” (аповесць, апавяданні) Алеся Давыдава, якая, на жаль, так і не пабачыла свет.

Пісаў паэт і вершы для дзяцей, друкаваў іх у газеце “Сям’я”. Вось як гучыць адзін з іх:

Не бяжы на вуліцу:

Там завея дзьме,

Кот да печы туліцца,

Час прыспеў зіме.

І крынічка ўжо не плача,

Сціхла пакрысе,

У сумётах снежных скача

Зюзя ў кажусе.

 

Па рэкамендацыі Алеся Разанава Алеся Давыдава прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Але 20 траўня 2020 года Алеся Давыдава не стала. Яго пахавалі ў роднай вёсцы Крысін. Надмагільны верш напісаў загадзя сам Алесь:

 Спакваля чахнуць вуглікі,

 Быццам мары мае нязбытныя.

 Гэта вершыкі мае недапісаныя,

 Гэта жыццейка маё недажытае.

 

Ёсць у паэта Янкі Сіпакова артыкул пра аўтографы, ён называецца “Мая бібліятэка”. У ім аўтар прыгадвае Алеся Давыдава і яго аўтограф на зборніку “Пройма”: “Паважанаму сп. Янку Сіпакову – заўсяг-дышняму маладосцеўцу – у знак выхаду першай кнігі. З удзячнасцю за Настаўніцтва з зычэннем усяго найлепшага. 23.08.96. Маладосць”. “Не ведаю, дзе падзеўся гэты таленавіты паэт, які зрабіў такую цудоўную заяўку…”.

Сёння таленавітага паэта Алеся Давыдава амаль ніхто не прыгадвае, акрамя жонкі Галіны, сына Максіма і дачкі Веранікі, а таксама блізкія сябры ў вузкім коле. Гэта ён пра сябе сказаў у адной сваёй прыказе:

Любіць і ненавідзіць,

Радуецца і смуткуе,

Памірае і нараджаецца зноў –

Той, хто нясе паходню…

Сяргей ЧЫГРЫН.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас