Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Экспертная рада: “Германія можа дасягнуць пастаўленыя кліматычныя мэты”

Навіны Германіі. Экспертная рада: “Германія можа дасягнуць пастаўленыя кліматычныя мэты”

23 мая 2025, 21:53 У свеце 16
Навіны Германіі. Экспертная рада:  “Германія можа дасягнуць пастаўленыя кліматычныя мэты”

У перыяд да 2030 года Германія, верагодна, выканае свае абавязацельствы па аб’ёмах выкідаў шкодных парніковых газаў. Пра гэта заявіла экспертная рада федэральнага ўрада. Закон пра абарону клімату ўстанаўлівае максімальную колькасць парніковых газаў, якую Германія можа выкідваць у год у перыяд з 2020 па 2030 год – усе гадавыя аб’ёмы разам складаюць бюджэт выкідаў. Экспертная рада – гэта незалежны орган, які складаецца з пяці чальцоў і аналізуе эфектыўнасць нямецкай палітыкі ў вобласці абароны клімату і ўносіць прапановы для палітыкаў. Яго задачы вызначаны законам. У прадстаўленым дакладзе экспертная рада, па сутнасці, пацвярджае лічбы, прадстаўленыя Федэральным кіраваннем па ахове навакольнага асяроддзя ў сакавіку.

Новы міністр навакольнага асяроддзя Карстан Шнайдар паабяцаў: “Увесь федэральны ўрад выразна прытрымліваецца нацыянальных і еўрапейскіх кліматыч-ных мэт і імкнецца да дасягнення кліматычнай нейтральнасці да 2045 года”. Неабходна ўмацоўваць па-кліматычнаму бяспечныя тэхналогіі, асабліва ў сферы транспарту, будынкаў і землекарыстання.

– Па гэтай прычыне ўрад Германіі прадставіць новую амбіцыйную праграму па абароне клімату, – сказаў ён.

© dpa,

Берлін (dpa).

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Далучайцеся да нас