Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У панядзелак 21 красавіка ў актаве Пасхі ва ўзросце 88-мі гадоў адышоў у вечнасць Папа Францішак

У панядзелак 21 красавіка ў актаве Пасхі ва ўзросце 88-мі гадоў адышоў у вечнасць Папа Францішак

26 красавіка 2025, 06:55 Грамадства 40
У панядзелак 21 красавіка ў актаве Пасхі ва ўзросце 88-мі гадоў адышоў у вечнасць Папа Францішак

Як падае партал Vatican News, 21 красавіка раніцай камерленг Святога Рымскага Касцёла кардынал Кевін Фарэл даслаў паведам-ленне з Дому святой Марты:

“Дарагія браты і сёстры, з глыбокім смуткам я павінен абвясціць аб смерці нашага Святога Айца Францішка. Сёння раніцай у 7.35 біскуп Рыма Францішак вярнуўся ў дом Айца.

Усё яго жыццё было прысвечана служэнню Пану і Яго Касцёлу. Ён вучыў нас жыць каштоўнасцямі Евангелля з вернасцю, адвагай і ўсеагульнай любоўю, асабліва на карысць самых бедных і маргіналізаваных.

З велізарнай удзячнасцю за яго прыклад сапраўднага вучня Пана Езуса мы даручаем душу Папы Францішка бясконцай міласэрнай любові Бога Адзінага ў Тройцы”.

Таксама стала вядома, што 21 красавіка ў менскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі спачылага Папы Францішка, якая была папярэджана малітвай Вяночка да Божай Міласэрнасці.

Пачатак у 15.00.

У галоўным касцёле Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў выстаўлены партрэт Папы Францішка. Вернікі мелі магчымасць прыносіць кветкі і маліцца аб жыцці вечным для спачылага Пантыфіка на працягу ўсяго дня.

Арцыпастыр запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да супольнай малітвы за Папу Францішка.

catholic.by.

Фота: vaticannews.va.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас