Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначылі ў Доме Валянціна Таўлая

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначылі ў Доме Валянціна Таўлая

12 красавіка 2025, 14:52 Грамадства 51
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначылі ў Доме Валянціна Таўлая

У літаратурны музей завіталі выхаванцы дзіцячага садка № 22 г. Ліды. Яны наведалі экспазіцыю “Брукаванае слова”, прысвечаную дзіцячаму паэту Петрусю Граніту, разам з экскурсаводам пачыталі яго верш “Зайчыкаў хлеб”. Дзеці даведаліся пра дзяцінства Валянціна Таўлая, якое прабегла і праз вулачкі горада Ліда яшчэ ў далёкіх 1921-1923 гадах. З вуснаў экскурсавода яны пачулі верш “Верабейкі”, напісаны ў 7-гадовым узросце хлопчыкам Валянцінам, калі вучыўся ў лідскай школе, якая знаходзілася каля Лідскага замка. На экспазіцыі “Час прывёў на Парнас”, дзе акрамя матэрыялаў, змяшчаюцца і кнігі лідскіх пісьменнікаў, дзеці пачулі кароткі экскурс пра гісторыю паяўлення кнігі ў старажытнасці. З задавальненнем дзеці паспрабавалі папісаць гусіным пяром. Цікавым заняткам для іх стаў выраб з паперы ў тэхніцы арыгамі вераб’я – сімвала Дома Валянціна Таўлая.

І што надзвычай прыемна было пачуць з вуснаў дзяцей беларускую мову, якую любіў Валянцін Таўлай, які, між іншым, любіў і дзяцей.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас