Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
20 гадоў без Апанаса Цыхуна

20 гадоў без Апанаса Цыхуна

12 красавіка 2025, 13:49 Мова 80
20 гадоў без Апанаса Цыхуна

Фота №1. Апанас Цыхун у маладосці.

10 сакавіка 2005 года перастала біцца сэрца  шчырага беларуса Апанаса Цыхуна. Гарадзенская зямля развіталася з адным з апошніх заходнебеларускіх інтэлігентаў, узгадаваных традыцыйнай народнай культурай гэтых мясцін. Яго сябры і знаёмыя пастараліся, каб імя настаўніка і асветніка не было забыта на Гарадзенскай зямлі.

У Гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Я. Карскага захоўваецца фонд А. Цыхуна. У гімназіі № 1 г. Гародні ў музеі Я. Карскага зроблены стэнд, прысвечаны памяці А. Цыхуна. У в. Луцкаўляны ў музеі на суседніх стэндах захоўваюцца асабістыя рэчы і дакументы акадэміка Я. Карскага, настаўніка і краязнаўца А. Цыхуна, настаўніка, наркама асветы і правадніка беларусізацыі А. Баліцкага, якія нагадваюць экскурсантам пра неабходнасць ашчаднага захавання памяці пра слаўных беларусаў Лашанскіх ваколіц. Да 105 гадовага юбілею А. Цыхуна выйшла  новым накладам дапоўненая кніга А. Цыхуна “Скарбы народнай мовы”, над якой 10 месяцаў працаваў сябар ТБМ Іван Буднік. У 1993 г. першая кніга атрымала выдатныя водгукі ад самых вядомых пісьменнікаў і журналістаў краіны і стала бібліяграфічнай каштоўнасцю. Другая кніга,  дапоўненая Іванам Буднікам з рукапісаў А. Цыхуна, выйшла праз 21 год і таксама хутка разышлася. Акрамя працаў ў галіне філалогіі і мясцовай гісторыі варта адзначыць значны ўклад Апанаса Пятровіча ў тапанімістыку Гарадзенскага раёна.

 

Фота № 2. На прэзентацыі кнігі “Пройдзеныя шляхі-пуцявіны” уўкаралеўскім замку Гародні.

Улічваючы шматгранны талент і вялікі аўтарытэт сярод гарадзенскіх настаўнікаў, краязнаўцаў, пісьменнікаў, пакінутую нашчадкам гістарычна-культурную спадчыну ў фондзе бібліятэкі імя Я. Карскага, усведамляючы агромністую асветніцкую і патрыятычна-выхаваўчую работу ў навучальных установах Гарадзеншчыны, актыўную папулярызацыю беларускай мовы і славутых гарадзенцаў розных нацыянальнасцяў, у 2012 годзе Гарадзенская абласная арганізацыя ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” і сябры СПБ звярнуліся ў Гарадзенскі гарвыканкам з просьбай аб наданні імя  заслужанага настаўніка Беларусі Цыхуна Апанаса Пятровіча адной з вуліц  Гародні. За некалькі месяцаў да 105-гадовага юбілею А. Цыхуна стала вядома, што  праца па зборы подпісаў (105 подпісаў) у 2012 годзе  не прайшла дарам і вуліца ў Гародні (раён Забалаць-2) названа імем Апанаса Цыхуна.

Амаль кожны год, каля магілы А. Цыхуна збіраюцца яго немаладыя сябры, знаёмыя, каб аддаць даніну памяці, пакласці кветкі, пачытаць яго вершы…

 Спадзяюся, што і жыхары вуліцы А. Цыхуна ў мікрараёне Забалаць-2, пачытаўшы яго кнігі, будуць больш  ведаць пра Гарадзенскі раён і пра гэтага выдатнага чалавека  з добрай душой і сэрцам, вартага доўгай памяці…

 

А. Крой.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3823
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3420
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Далучайцеся да нас