15
У старэчы твар парфумай маляваны,
Толькі маладосці не вярнуць.
Жыцця пячатка ёй дае заганы
Ў далёкі край той зазірнуць.
І галава ад хны ярчэй, чым сонца свеціць.
Здаецца ёй, што прыгажэй за ўсіх яна на свеце.
Твае памкненні ніхто ўжо не прыкмеціць,
Навек старая ты, сышоў твой квецень.
Ідуць гады, бягуць вякі,
Патухлай зоркі свет яшчэ імчыць.
Была калісьці каралевай пенкнай ты,
Засохла дрэва і рыпіць. Пытанне вечнае:
быць ці не быць?
У старасці парфума не паможа,
Не шлі да неба млоды
і не кажы дарэмна: “Божа”.
16
Не радуе маё каханне тваю душу,
Букеты ружаў не ўхвалены табой.
Словы палкія казаць я мушу,
А сонца сушыць зёлку-зверабой.
І заляцанкі непатрэбныя я зведаў,
Пустэчу слоў нямерана казаў
Ды горыч пацалункаў я адведаў,
Тваю нянавісць спазнаваў.
Кахання пыл развеяў вецер,
І вогнішча памкненняў жар ачах.
Быў ранак светлы, стаў маркотны вечар,
І па жыцці для кожнага свой шлях.
А дзесьці там у паднябессі
Шчыруюць зоркі, як грыбочкі ў лесе.
17
Давай вып’ем за тых, хто кахаў,
Па дарозе ў сваім жыцці,
І за тых, хто шчасця не знаў,
Слімаком у сваім быцці.
Хмель ускружыць табе галаву
І пацягне на подзвігі зноў.
Скажаш п’яны: “Усё я магу!”
Забурліць старэчая кроў.
Веснавыя патушаны зоры,
Не адродзіш былое ніколі навек.
Не стаяць табе ўжо ў дазоры
Пад каханай акном, чалавек.
Калі зніч жыцця ўжо на схіле,
Значыць, хутка будзеш у магіле.
18
Паэт! Калі натоўп плюе ў твой бок,
Скажы падзяку ім ад сэрца шчырага,
Хай будзе ім такім урок
Ад чалавека ім не мілага.
Паэт! Калі табе знявечылі душу
І не шкадуюць свае сліны,
Дык я сказаць табе ад сэрца мушу:
Не гні перад халуямі спіны.
На небе зоркі ярка свецяць,
Ды толькі холад нам ад іх ідзе.
Пялёсткаў ружы не шкадуе вецер,
І ты супрацьпастаў сябе брыдзе.
Паэт! Ты па жыцці прымай усё, як ёсць,
Настала старасць, а калісь
спявала гімны маладосць.
19
Нахабства цара не мела мяжы.
Гучныя словы, злыя пагрозы,
Вострыя сякеры, бліскучыя нажы.
Толькі наўкола – гора і слёзы.
Зямлю ён сваю не ўзараў,
А на чужую вайною папёр,
Буйную зелень суседзяў таптаў.
Позірку хціваму – вечны дакор.
Так павялося ва ўсе вякі,
Імперыі паміраюць заўжды.
Нехта ўспомніць: калісьці былі
Халодныя сцюжы, ліхія гады.
Ва ўсе вякі была людская хцівасць,
Царскі гнеў і царская міласць.
20
Ты хочаш ад мяне сысці.
Хутчэй ідзі і не рабі мне доўгае пакуты.
Звычайныя сустрэчы і растанні у жыцці:
Не будзе вечнай радасці, не будзе і атруты.
Твая дарога ў іншы бок
Ад вузкае маёй сцяжынкі.
У ракі ёсць вусце і ёсць сток.
На твар мой падаюць дарожныя пылінкі.
Хутчэй сыдзі, цябе прашу,
І знікні з майго ты далягляду
Ды не вярэдзь маю душу
Сваім нянавісным паглядам.
Ты не сыходзіш, гэта мяне цешыць.
Сваёй ўсмешкай на Мадонну меціш.
21
Амур пусціўся ў блуд, Венера – ў пагулянкі,
А Бахус жлукціць цэбрамі віно.
Ну, а для нас святая ісціна дно шклянкі,
Вядома тое кожнаму даўно.
Даўно было, як мелі мы свабоду,
Паходню над сабой няслі,
Увагі не звярталі на няўзгоды
І лёсу вырак прынялі.
Рабамі сёння сталі мы,
Шукаем шчасце у чужынца лёхах.
Усявышні! Ты пачуй! Мы молімся да хрыпаты:
Дай волі кроплю і палёгку.
Табе, мой краю, я скажу адно:
Жыццё сягоння – гэта дно.
22
Ёсць рэчы на свеце для ўсіх патрэбныя:
Гітара, сонца, кубак віна.
Для мяне: маці, радзюшка зрэбная –
Гэта святое не збярог я – мая віна.
Можна далдоніць пра космас, ракеты.
Яно так, але мне падаецца – гэта мана.
Не ўсе нам вядомы
дзяржаўных адэптаў сакрэты,
Па праўдзе – ім грош цана.
Сказана шмат, а зроблена мала.
На сэрца хмарай ідзе туга.
Толькі вось шчасце было – і яго не стала.
А пасля смерці – адна немата.
Арол у палёце ўніз глядзіць.
Стрэліў паляўнічы – і ён на зямлі ляжыць.
23
Несправядлівасць, здрада цяжкі ўрок дае.
Вайна. Разбіты сем’і, спалены дамы,
Гібее, плача кожны ад яе,
І светлы далягляд завалаклі дымы.
Людская кроў хлюпоча пад нагамі,
І рану страты не загоіць час.
Крумкач узвысіўся над намі,
Кагосьці выбірае з нас.
Мы народжаны былі шчасліва жыць
І хату збудаваць. Туды прывесці жонку,
каб асалоду піць,
Гасцям удосталь віно ліць,
Ды толькі той падзеі ўжо не быць.
А толькі цепліцца надзея,
Што пераможам мы брыдоту, дабрадзею.
24
Бурбалкі ад дажджу паўставалі і лопалі,
Міла было глядзець праз вакно.
У маленстве па лужынах босымі шлёпалі –
Помню, хоць было тое даўно!
Чым болей гадоў, тым часцей
Дзяцінства ў памяці паўстае.
Сумна. Накрыты стол. Чакаю гасцей.
Дзякуй Богу, нехта ячшэ пазнае.
І водар былога тлуміць галаву,
Немагчыма яго схаваць,
Быццам той човен, што яшчэ на плыву,
Ды цябе ў ім не відаць.
Далягляд ніколі нам не дагнаць,
Як жыццё сваё больш не спазнаць.
25
Не пытай у смерці, калі прыйдзе.
Водпуску на колькі дзён.
Ранак стане. Сонца ўзыдзе.
У зямлі ты знойдзеш свой спакой.
Мурагом на лузе сталі травы.
Зелень вока мілуе тваё.
Толькі ж у цябе другія справы,
Нешта ў кожнага сваё.
Прыйдзе восень – ссохне бадыллё.
Снег засыпле і палі, і долы.
Успомніш ўсё і як яно было
Ды заснеш навек ужо паволі.
Па жыцці гуляе кругаверць.
Тлум жыцця спыняе толькі смерць.
26
Бэз адцвіў, збожжа ў зерне пайшло,
Адспяваў салавей, і зязюлі ўжо не чутно.
Быў вясновы дурман, ды і тое прайшло,
І на сэрцы туга: ці было, не было?
Ты ідзеш па зямлі і не чуеш яе
Стогны, плач і пакуты,
І жаўрук нават песню сваю не пяе.
У глухамань тваё сэрца закута.
Цемень ночы і подых зласлівы,
Набрыняла зямля ад крыві,
Погляд твой на мяне сарамлівы,
У ім бляск і тугі, і нуды.
Лёс такі табе Богам дадзены:
Будзь абачлівым, каб не быць здраджаным.
27
Дарую я табе ўсе грахі,
Хоць сум на сэрцы – я цябе кахаю.
Вясна прыйшла. Вярнуліся гракі.
З таго кахання толькі горыч маю.
Уцехі мела, кажаш ты,
Ды толькі я табе не веру.
Плывуць па Нёмане плыты,
Да плытагонаў мне няма даверу.
Прайшоў кахання час,
А што раней – маўчу, таксама грэшны.
Імгненне шчасця абмінула нас,
Душа гаротна плача, несуцешна.
Згубіў каханне, ці знайшоў яго –
Яно тваё, а не чыё.
28
Апісаць прыгажосць тваю сіл не стае,
Фарбаў мала на свеце ды блёкнуць.
Прад табой ўсё маркоціцца, тоне ў смузе.
Матылі ў дзень дажджлівы мокнуць.
Луг стракаты летняй парою.
Ты ніколі не бачыш мяне.
Я не ведаю, хто там з табою,
Але смутак цябе не міне.
Не мастак, не паэт я – праз тое сумую.
Колькі хлопцам прынесла ты бед!
Не ўбачу цябе – бядую,
А ўбачу – суму знікае след.
Ты непаўторная сваёй прыгажосцю,
І ад таго я згараю ад злосці.