Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
XXХII Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

XXХII Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

20 сакавіка 2025, 16:43 літаратура 55
XXХII Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

XXХII Менскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, якая праходзіла 12-16 сакавіка, наведалі 76 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі ў час цырымоніі закрыцця, перадае БелТА.

 

У гэтым годзе XXXII Менская міжнародная кніж-ная выстаўка-кірмаш б’е ўсе рэкорды па наведвальнасці. Гэта ў гутарцы з журналістамі адзначыў і намеснік Прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік 15 сакавіка на прэзен-тацыі нашай краіны ў рамках кніжнага форуму.

  – Прыемна ўражвае тое, што, нягледзячы на развіццё лічбавых тэхналогій, цікавасць да кнігі ў нашай краіне не слабее. У гэтым годзе пабіты рэкорд наведвальнасці. Гэта больш за 12 тысяч наведвальнікаў у дзень, сярод якіх вельмі шмат моладзі, – падзяліўся ён.

 Паводле яго слоў, кніга – адзін з асноўных элементаў захавання беларускай традыцыі і гістарычнай памяці.

– Калі мы прыўём нашаму маладому пакаленню любоў да кнігі, уменне чытаць і жаданне чытаць і цікавіцца – гэта значыць, мы ў найлепшай ступені захаваем пераемнасць пакаленняў і перададзім нашым нашчадкам усе дасягненні народа, – растлумачыў ён.

 

– За ўсе дні правядзення нашага кніжнага фестывалю на пляцоўцы прайшло 239 мерапрыемстваў. Але, напэўна, самы вялікі рэкорд – прызнанне чытачоў, людзей, якія прыйшлі на выстаўку і працягваюць ісці. 76 тыс. наведвальнікаў на гэтую хвіліну – гэта абсалютны рэкорд выстаўкі, – сказаў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі.

Ён падкрэсліў, што арганізатары і ўдзельнікі выстаўкі пастараліся на славу, а таксама падзякаваў усім, хто дапамагаў Міністэрству інфармацыі ў рэалізацыі гэтага праекта.

Старшыня савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, якія праводзяцца ў дзяржавах СНД, выканаўчы дырэктар Менскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, генеральны дырэктар ПК ТАА “Макбел” Дзмітрый Макараў адзначыў, што многіх уразіла арганізацыя выстаўкі.

– Усім вельмі спадабалася, што кожны дзень быў прысвечаны асобнай дзяржаве. Такое ў нас першы раз. Многія просяць яшчэ адзін дадатковы дзень, каб выстава адкрывалася ў аўторак, – дадаў ён.

У рамках выставы адбыўся конкурс “Мастацтва кнігі”. Сёлета гэта быў ужо 64-ты па ліку конкурс. Вядома, за столькі гадоў сфарміраваны крытэрыі і падыходы для вызначэння найлепшых. Але калі прыглядзецца да кніг, што адзначаны сёлета, то можна заўважыць адну вызначальную рысу, якую б можна было сфармуляваць так: “Беларусь перадусім”.

То бок тое, што вызначае дзяржаву ў розных яе праявах, у тым ліку ў пэўных межах.

Гран-пры і перамогу ў намінацыі “Трыумф” сёлета прысудзілі за выданне “Нацыянальны атлас Беларусі” ад РУП “Белкартаграфія” і “Беларускага дома друку”. Гэта кніга, да падрыхтоўкі якой далучылася шмат людзей.

Сапраўды, кніжная праца – калектыўная. Вось і старшыня журы, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна адзначыў, што мастацтва кнігі аб’ядноўвае адразу некалькі складнікаў: гэта і сэнс, і праца аўтара, дызайнера, мастака, выдавецтва, паліграфістаў. Паказальна, якія кнігі сёлета журы адзначыла па сукупнасці складнікаў. Адметна і тое, якія кнігі Выдавецкага дома “Звязда” атрымалі высокую адзнаку.

У намінацыі “У люстэрку часу” перамагла кніга “Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 30 гадоў у адной камандзе” Выдавецкага дома “Звязда”, а яго дырэктар-галоўны рэдактар Вольга Ануфрыева падымалася на сцэну некалькі разоў, бо ў некалькіх намінацыях мы здабылі першае месца. У прыватнасці, у намінацыі “Сіла ў праўдзе” было адзначана выданне “Урокі Данбаса”. Але найлепшай ў гэтай намінацыі назвалі кнігу “Суперпазіцыя. Паралельныя сусветы” (“БЕЛТА”). Таксама “Звязда” сярод найлепшых у намінацыі “За ўнёсак у развіццё гісторыка-культурнай спадчыны” з выданнем “Ведаем, ганарымся! Вядомыя люді Беларусі ў партрэтах і нарысах”. Перамагла тут кніга “Нацыянальны здабытак Беларусі” (выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”)

Немагчыма не згадаць намінацыю “Фотапогляд”, да якой “Звязда” таксама мае дачыненне, хоць і ўскоснае. Перамогу тут здабыла выдавецтва “Беларусь” за фаліянт “Беларусь. Зямля пад белымі крыламі”, але аўтар здымкаў Анатоль Кляшчук шмат гадоў працаваў у рэдакцыі газеты “Звязда”.

Таксама выдавецтва “Беларусь” перамагло ў намінацыі “Беларусь памятае” з кнігамі “Партызаны Беларусі” і “Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі”. Таксама ў іх найлепшая кніга ў намінацыі “Духоўнасць” – “Сімвалы суверэннай Беларусі”. Дарэчы, за працу ў тым ліку над гэтым выданнем была адзначана Віятета Жук – у намінацыі “Дызайн”.

Кнізе “Ад Масквы да Брэста. Па дарозе славы” выдавецтва “Форум” аддалі перамогу ў намінацыі “Садружнасць”.

Яшчэ адна намінацыя, якую можна было б аднесці да ліку асветных, калі сыходзіць з яе назвы – “Навука і веды”. Перамога ў ёй сведчыць пра тое, якія веды сёння лічацца найважнейшымі ў краіне, – яе здабыла кніга “Дзяржаўнасць Беларусі: даты, факты, падзеі” выдавецтва “Беларуская навука”. Яму ж варта падзякаваць за найлепшую “Арт-кнігу”: “Штрыхі гавораць. Альбом графічных работ”.

А з чаго пачынаюцца любыя веды ды навучанне? Вядома, з “Буквара”. У тым ліку з таго, што прадставіла выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” – кажуць, “гэта ўсім Букварам Буквар”! І перамога ў намінацыі “Сучасны падручнік”. Але дзеці чытаюць розныя кнігі. І добра, што сярод іх ёсць тыя, што прыцягваюць увагу і пакупнікоў, і журы. У намінацыі “Дзецям ХХІ стагоддзя” аказалася адразу два пераможцы: кнігі “Глобус, альбо Падарожжа Ціма ў Індыю” (выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”) і “Як мядзведзікі тату” згубілі ад “Мастацкай літаратуры”. Дарэчы, за працу над гэтай кнігай адзначана мастачка Ліяна Жванія ў намінацыі “Майстэрства”.

Наўрад ці хто не ведае, што ў “Мастацкай літаратуры” варта шукаць кнігі, якія можна чытаць для душы, і вельмі радуе, што ў намінацыі “Літфармат” перамогу аддалі выданню “Любімыя казкі нашых прабабуль” – гэта тое, з чаго пачынаецца спазнанне света, тое, што не мяняецца з часам і далучае да вечных ісцін.

Нездарма адзін з тых, хто ўручаў ганаровыя ўзнагароды, дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі Сяргей Квачан адзначыў, што “кніга прэзентуе нацыю, а кнігі Рэспублікі Беларусь працягваюць традыцыі Францыска Скарыны, у іх выданні прымяняюцца сучасныя перадавыя тэхналогіі, нашы кнігі адпавядаюць сусветным стандартам”.

 Ларыса ЦІМОШЫК.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА.

zviazda.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Далучайцеся да нас