Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЖЫЦЬ – НАД МАЦЕРЫКАМІ КРУЖЫЦЬ, БАЦЬКАЎШЧЫНАЙ ДАРАЖЫЦЬ

ЖЫЦЬ – НАД МАЦЕРЫКАМІ КРУЖЫЦЬ, БАЦЬКАЎШЧЫНАЙ ДАРАЖЫЦЬ

7 сакавіка 2025, 19:08 літаратура 34
ЖЫЦЬ – НАД  МАЦЕРЫКАМІ  КРУЖЫЦЬ, БАЦЬКАЎШЧЫНАЙ ДАРАЖЫЦЬ

Да 90-годдзя з  Дня нараджэння Барадуліна Рыгора Іванавіча (24..02. 1935 – 2. 03. 2014) Народнага Паэта Беларусі

Яго псеўданімы: Алесь Чабор, Алесь Савось, Алесь Каліна.. Прапаную агляд майго супрацоўніцтва з таленавітым творцам.

У сямейным альбме 2016 года “Аўтографы. З кніжніцы Сяргея Панізьніка (1960 – 2011)” ёсць раздзел  “… ад рума  Барадуліна” з фотаздымкамі і аўтографамі На здымку Ванкарэма Нікіфаровіча: Рыгор Барадулін, Стэфан Паптонеў з Балгарыі, супрацоўнікі мемарыяла “Прарыў”, Ушацкі раён, 1979 год.

Далей – верш-прысвячэнне Рыгора Барадуліна “Акразычэнне Сяргею Панізьніку на 10 траўня 2012 г.”  Памятаю, у Львове атрымаў ад Рыгора зборнік вешаў “Нагбом”, 1993 года. Адгукнуўся на радок “Слова пад сэрца тоўхала ножкаю…”. Уразілі мяне  “Акразычэнні Сяргею Панізьніку”, створаныя Рыгорам 25.03.2012 года. Чытаю на зборніку “Рум”:

Сяргею – пяць! Не ад віна

Табе я стаўлю бал такі.

Нам родная з табой Дзвіна

Уся твая да Балтыкі!

 Рыгор.  Жнівень, 74- год. Мінск.

 

 На кнізе Стэфана Паптонева “Беларусь – белая балада”, 1979 г. прачытаў: “Дзякуй, Сяргей, за хвіліны радасці дотыку да роднай зямлі!. 30.1Х.79 г. Ушачы. Рыгор”. А на кнізе самога Рыгора  “Вушацкі словазбор” выгледзеў: “Роднаму Сяргею Панізьніку  – дзякуй за ўсё! 19.ХІІ.2013 г.”

Вось што было  пазначана на зборніку “Ксты” (2009 г.): “Роднаму нашаму, Крывіцкаму Сяргею Панізьніку – з нязьменнай падзякай за ўсё добрае, што ён чыніў і чыніць! Чалом! Рыгор Барадулін. 21.Х1 09”.

Прачытаў і такое празаічнае прызнанне пісменніка: “Мне Латвія асабліва дарагая і блізкая, бо мой дзед Андрэй Галвіньш, механік млыноў, трапіў у Полацак з Рыгі”.

У біяграфіі геніяльнай Асобы  адзнчана і такая важ-ная падзея: 23 красавіка 1994 года Рыгор Барадулін ад імя Прэзідэнта Латвійскй Рэспублікі быў узнагароджаны ордэнам Трох Зоррак  (Тріс Звайгзнэ). Разам з ордэнам статус афіцэра 4-й ступені атрымалі ў 1988 годзе Васіль Сёмуха і Сяргей Панізьнік.

Асабіста я ўдзячны майму Настаўнікуяшчэ з львоўскіх часоў, калі курсантам заглядваў пад вокладдку майго зборніка “Кастры Купалля”, выдадзенага ў Менску ў 1967 годзе: “Зборнік адрэдагаваў на грамадскіх пачатках паэт Рыгор Барадулін”.

Ён быў і застаецца для мяне паэтам-будзіцелям. Ого, як уздрыгвала сэрца, калі прачытваў чарговы дарчы надпіс яго: “Надзеі Беларусі – Сяргею ад шчырага, шчырага сэрца”. А верш “Паэт-будзіцель” быў напісаны мною з нагоды ўсталявання 27.ХІІ. 2017 года памятнай табліцы на доме, дзе жыў у Менску Народны паэт Рыгор Барадулін:

Паэт-будзіцель! О, наш Рыгор

зноў смела ўзняўся пад кроны зор.

Зімой і помнікі не астудзіць:

там Барадуліну  вякоўным быць.

Праславіць  – гонару ўсім хапіла,

Народ з Народным  – і моц, і сіла!

 

Аглядаючы архіў Барадуліна, я быў уражаны такімі творчымі повязямі. Апантаным даследчыкам краязнаў-чых матэрыялаў, як і Барадулін, аказаўся, праявіўся і Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч, народжаны 6. 01. 1964 года. Ён мне, прыдзвінскаму плытагону,  перадаў такі аўтограф на сваёй кнізе “Рэкі і азёры ў паэзіі Рыгора Барадуліна” (Мінск, 2000 г.): “Дарагому Сяргею Панізніку – вялікаму збіральніку беларускасці. 21.VI.2000 г.”

 

Такім жа збіральнікам пад Поўняй 90-годдзя з’яўляецца і кіеўскі паэт Дзмітро Чараднічэнка. Даты яго жыцця: 30.ХI.1935 – 20.VIII.2011. Паэт, перакладчык, педагог, мастацтвазнавец. Аўтар зборнікаў вершаў, апавяданняў, казак… Узнагароджаны Рыцарскім  Крыжам за заслугі перад Літвой.

Дзмітро Сямёнавіч перакладаў творы Максіма Багдановіча, Якуба Коласа,  Васіля Віткі, Янкі Сіпакова, Алеся Разанава, Сяргея Панізьніка…

Пазнаёміўся я з Дмытром у 1968 годзе ў Мікалаеве на ўсесаюзным фестывалі маладых паэтаў. Узніклі творчыя стасункі, і ён з ахвотаў пастараўся наведаць мой айчынны мацярык. 8 жніўня  1968 года мы агледзелі маё роднае Прыдзвінне З Лявонпаля ў Міёрскім раёне трапілі ў Верхнядзвінскім раёне ў вёсцы Цінкаўцы ў  этнаграфічны музей “Хата бабкі Параскі на Шляху з Грэкаў у Варагі”. Там ён стварыў верш, які ў маім перакладзе выглядае так:

Дзякую брату за хлеб і за хату,

і за туюДзвіну,

у якой я пабачыў

Беларускіх нябёс сінізну.

Я й Слову падзяку нясу:

адчуў яго сілу, красу…

Дзякую і прыхіляю

да Вашага  дома я зноў

 душу сваю і любоў.

Наведалі Расіцу на Асвейшчыне, Полацк, пабывалі на месцы спаленай фашыстамі вёскі Шунеўка каля Бягомля. Творчы вынік госця такі: трылогія “Неопалима колиска”.

Сяргей Панізьнік.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2817
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Далучайцеся да нас