Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гісторыя ў прадметах

Гісторыя ў прадметах

7 сакавіка 2025, 19:26 Культура 70
Гісторыя ў прадметах

Гісторыя… У гэтым слове які глыбокі сэнс!!! Гісторыю ствараюць людзі… А ёсць яшчэ маўклівыя сведкі гісторыі. Гэта прадметы. У фондах Лідскага гістарычна-мастацкага музея захоўваюцца ўнікальныя прадметы, якія сабраны цэлымі калекцыямі. Іх нямала.

Менавіта 27 лютага ў Доме Валянціна Таўлая адкрылася экспазіцыя “Гісторыя ў прадметах”.

На ёй прадстаўлена калекцыя чарніліц, сабраная лідзянінам Чаславам Віктаравічам Серафіновічам, калекцыя паштовак ад лідзянкі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Веры Рыгораўны Ляцецкай, а таксама калекцыя значкоў з выявамі Леніна ад лідзяніна Станіслава Уладзіміравіча Лемлемая. Разам з тым, у экспазіцыі знайшлі месца школьныя падручнікі, буквары, пропісі і іншае, перададзеныя пры жыцці ў свой час мясцовым краязнаўцам Мікалаем Мікалаевічам Дзікевічам. Школьная парта Эрысмана і інш…

З экспазіцыяй ужо пазнаёміліся прыхільнікі гісторыі падчас адкрыцця. Пра сваю калекцыю значкоў або інакш фалерыстыку падзяліўся з прысутнымі таксама ўнікальны чалавек, чалавек-легенда Станіслаў Лемлемая (Лямнёў). Чалавек з надзвычай цікавай гісторыяй свайго жыцця! Яго ведаюць лідзяне таксама як спартсмена і трэнера.

Завітаў на экспазіцыю яшчэ адзін калекцыянер, які доўгі час лічыўся адзіным у Беларусі Аляксей Аляксеевіч Чысцякоў. Ён збірае цэглу. З яго калекцыяй незвы-чайных цаглін знаёмы таксама прыхільнікі не толькі ў Лідзе, але і далёка ў іншых гарадах Гарадзеншчыны.

Лідскі паэт Канстанцін Іосіфавіч Якубчык падзяліўся гісторыяй збірання машынак, гэблікаў і іншымі цікавосткамі. Прыхільнік гісторыі і ўжо аўтар некалькі кніг Наталля Мікалаеўна Анашкевіч расказала пра цікавыя прадметы, якія захоўваюцца ў яе, падзялілася гісторыяй напісання кніг. Адзін з вядомых паэтаў на Лідчыне Міхась Іванавіч Мельнік – таксама калекцыянер. Ён сочыць за падзеямі ў літаратурным жыцці горада, папаўняе фонды музея кнігамі, перадае газетныя матэрыялы для архіва. На адкрыццё экспазіцыі завіталі і сваякі з роду Валянціна Таўлая. Гэта сёстры Клышко Ірына Мікалаеўна і Сідарэнка Аляксандра Мікалаеўна. У мінулым годзе яны перадалі ў Дом Валянціна Таўлая ўнікальны фотаздымак паэта, які быў падпісаны В. Таўлаем цётцы (іх бабулі) Вользе. Аб гэтым і не толькі было сказана з вуснаў жанчын.

Экспазіцыя “Гісторыя ў прадметах” пачала працу! Завітайце і Вы ў Дом паэта Валянціна Таўлая. Адрас: вуліца Замкавая, 7. Магчыма, і ў Вас ёсць цікавыя калекцыі пэўных прадметаў?! Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з супрацоўнікамі Лідскага гістарычна-мастацкага музея, і, можа быць, вам пашанцуе стаць удзельнікам адной з падобных экспазіцый!

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас