Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вольга Шпілеўская: “Беларуская мова адрознівае нас ад іншых нацый, таму мы абавязаны яе захаваць”

Вольга Шпілеўская: “Беларуская мова адрознівае нас ад іншых нацый, таму мы абавязаны яе захаваць”

27 лютага 2025, 06:23 Мова 29
Вольга Шпілеўская:  “Беларуская мова адрознівае нас ад іншых нацый, таму мы абавязаны яе захаваць”

 Беларуская мова адрознівае нас ад іншых нацый, таму мы абавязаны яе захаваць. Такім меркаваннем падзялілася з журналістамі старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская ў час урачыстага мерапрыемства да Міжнароднага дня роднай мовы ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Трэці год запар у сэрцы Мінска – у Купалаўскім тэатры – мы збіраемся, каб гучала беларуская мова. Гэта добрая традыцыя Беларускага саюза жанчын з’явілася не з ніадкуль. Сёння мы адзначаем Дзень роднай мовы, і лагічна, што мы чытаем вершы па-беларуску. Мы заўсёды з хваляваннем ставімся да гэтага мерапрыемства. Сюды прыязджаюць з усёй Беларусі і на адной сцэне чытаюць і простыя людзі, і міністры, і іншыя службовыя асобы. Мова – гэта тое, што адрознівае нас ад іншых нацый, таму мы абавязаны яе захаваць, – сказала Вольга Шпілеўская.

Яна падкрэсліла, што ўсе ўдзельнікі выбралі тыя творы, якія кранулі іх душу. Сама Вольга Шпілеўская на гэты раз будзе здзіўляць вершам Кандрата Крапівы – у памяць пра бабулю, якой ужо 25 гадоў няма на гэтай зямлі.

– Бабуля была звычайнай вясковай жанчынай, якая выгадавала семярых дзяцей. І ў нас была такая добрая традыцыя: калі мы збіраліся ўсе разам, то ўнукі прасілі бабулю пачытаць. Бабуля не атрымала адукацыі, але чытаць навучылася якраз па зборніку Кандрата Крапівы. Я ўпэўнена, што яна мяне пачуе і там, – рэзюмавала Вольга Шпілеўская.

БЕЛТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4721
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас