Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аддзел культуры Лідскага райвыканкама лепшы ў вобласці

Аддзел культуры Лідскага райвыканкама лепшы ў вобласці

21 лютага 2025, 18:47 Культура 36
Аддзел культуры Лідскага райвыканкама лепшы ў вобласці

11 лютага падведзены вынікі працы ўстаноў культуры Гарадзенскай вобласці за 2024 год. Першае месца прысуджана аддзелу культуры Лідскага райвыканкама.

Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Некрашэвіч Ганна Тадэвушаўна, загадчык аддзелам “Лідскі замак” Лідскага гістарычна-мастацкага музея.

Ганаровай Граматай упраўлення культуры Гара-дзенскага аблвыканкама ўзнагароджана Марушэўская Вікторыя Мікалаеўна, рэжысёр узорнага тэатра “Какос” Палаца культуры горада Ліды.

Старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі з гэтай нагоды адзначыў:

– Культура Лідчыны застаецца самым вялікім і шматгранным дыяментам у кароне культуры Гарадзеншчыны! І гэта вельмі прыемна.

Адзначаў такое дасягненне, калі быў начальнікам упраўлення культуры вобласці, і зараз, калі ўзяў на сябе кіраўніцтва Лідскім раёнам, мне таксама прыемна гаварыць пра гэта. Час ідзе, а майстэрства работнікаў культуры Лідчыны толькі павышаецца.

Начальніку аддзела Наталлі Фёдараўне Леўшуновай даручыў перадаць словы падзякі ўсім работнікам сферы культуры Лідскага рэгіёна з нагоды перамогі ў абласным конкурсе. У выніку штогадовага конкурсу горада Гародні і раёнаў Гарадзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы культуры ў 2024 годзе аддзел культуры Лідскага райвыканкама быў названы пераможцам. Мае віншаванні! 

І, канешне ж, заплануем матэрыяльную падтрымку сферы культуры раёна, каб  адпавядала сучасным тэхналагічным патрабаванням.

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вечар беларускай культуры ў Вялікім
Грамадства

Вечар беларускай культуры ў Вялікім

6 лістапада 2018, 10:3719
Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш
Грамадства

Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш

8 лістапада 2018, 13:1918
Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе
Навука

Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў беларускамоўнай школе

30 кастрычніка 2018, 13:1818
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Далучайцеся да нас