Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

14 лютага 2025, 07:28 Мова 131
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

Клышка А.

Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга

Тэкст 1

 

А мы тым часам зойдзем у друкарню. Спынімся ля наборнай касы. На высокіх ножках з нахіленаю стальніцаю ляжыць скрыня, падзеленая на клеткі. Гэта як бы кішэнькі для літар. У кожнай – дзесяткі аднолькавых тоненькіх прадаўгаватых металічных палачак з адваротным адбіткам літары на канцы.

    Колькі літар у алфавіце, гэтулькі і клетак-кішэнек. Наборшчык ведае на памяць гэтую скрыню-касу. І яму не трэба сляпіцца, каб беручы палачку, кожны раз углядацца ў яе значок.

    Значкі гэтыя – дарагія. Вы ж ведаеце ўжо, як яны адліваліся. Спачатку з сталі вырэзвалі люстраны выпуклы адбітак літары. Пасля ім на медзі выбівалі літару-заглыбленне. А ўжо заліваючы ў гэтую форму легкаплаўкі метал, які пасля хутка цвярдзеў, атрымлівалі патрэбную колькасць кожнай літары. Бо, бачыце, у розных клетачках розная колькасць значкоў. Адны  ж літары паўтараюцца ў тэксце часта – іх трэба шмат, другія – дужа рэдка, іх трэба мала.

    Вось вы чытаеце гэтую старонку і яшчэ ні разу не сустрэлі на ёй, напрыклад, літрату “ф”. Нават адгарніце перад гэтай старонкай яшчэ адну і яшчэ, і там сустрэнеце не часта, бо гэтая літара ў беларускай мове даволі рэдкая. Затое якая частая “а” – ледзь не ў кожным слове! 

181 слова.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5441
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас