Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

14 лютага 2025, 07:34 Мова 87
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

Бярозкіна Н. Ю.

Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI-пачатак ХХ ст.)

 

Кніга – сапраўды геніальнае адкрыццё чалавецтва. Яна належыць да тых вынаходстваў, якія не маюць сабе роўных і ніколі не знікнуць з чалавечай цывілізацыі. Па-свойму сімвалічна, што Александрыйскі маяк – адзін з сямі цудаў свету – уяўляў сабой сховішча рукапісных скруткаў. Ён быў як бы двухадзінай крыніцай святла – фізічнага, якое ўказвала дарогу караблям, і духоўнага, якое пракладвала чалавеку шлях да ведаў.

Яшчэ ў старажытнасці людзі зразумелі вялікую ролю інфармацыі і яе галоўнай крыніцы – кнігі ў развіцці грамадства. Уся гісторыя чалавецтва адлюстроўвалася ў кнізе. Плямёны, дзяржавы знікалі, а кніга заставалася. Многія матэрыялы: камень, дрэва, метал, гліну, папірус, скуру, бавоўну выкарыстоўваў чалавек для вырабу кніг, пакуль не спыніўся на паперы. Прайшло шмат часу і замест гліняных плітак, пергаментных скруткаў, берасцяных грамат нарэшце з’явілася кніга ў сучасным выглядзе, так званы “кодэкс”.

У спецыяльных скрыпторыях, не разгінаючы спіны, перапісвалі кнігі манахі. Створаныя ў выніку цяжкай працы кнігі займалі свае пачэсныя месцы на бібліятэчных паліцах, дзе захоўваліся як самая каштоўная рэліквія.

180 слоў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Далучайцеся да нас