Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

14 лютага 2025, 07:32 Мова 101
Тэксты для 18-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ад Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы

Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга

Тэкст 2

 

Вось наборшчык схіліўся над касаю. Гледзячы ў прынесены Францыскам рукапіс, ён, завіхаючыся, рупна – літара за літараю – набірае радок. Паднёсшы да вачэй, чытае гэтыя адваротныя літары-значкі.

Ці не закралася іншая літара замест патрэбнай або ці не памяняліся якія месцамі, а можа, каторая перавярнулася і тады аддрукуецца “дагары нагамі”?..

Вядома, спачатку, калі будзе зроблены першы адбітак на паперы, Францыск Скарына сам уважна яго прачытае, каб “вылавіць” усе памылкі, сам абазначыць, дзе і што трэба паправіць. І наборшчык, узяўшы такі папраўлены аркуш, выме з набору ў пэўным радку тую ці другую памылковую літару і заменіць яе патрэбнай. Але ж каму хочацца, каб яго правілі? Лепш, каб памылак зусім не было. Таму наборшчык не-не ды і сам сябе пераправерыць, перачытае, ці так набраў…

Вось – заўважылі? – ён бярэ палачку-слупок, на якой няма “літары”, і ставіць у радок.  Што гэта?

Ты на пісьме слова ад слова аддзяляеш тым, што проста пакідаеш між імі пустое месца. А наборшчык павінен набіраць і гэтае пустое месца – прамежкі між словамі. Дзеля гэтага ўжываюцца шпацыі – такія ж металічныя палачкі-слупкі, як і літары, але ніжэйшыя, а таму, калі друкар густою фарбаю праводзіць па наборы, шпацыі не намазваюцца і пры друкаванні не адаб’юцца.

Францыск Скарына першы сярод усходніх славян увёў гэтую навіну ў свае кнігі – прамежкі між словамі, водступы-абзацы. Але затое цяпер куды лягчэй  і чытаць тэкст. 

217 слоў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0959
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0638
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

22 кастрычніка 2024, 18:2916
ЛІПАЙ  ПЁТР  МІХАЙЛАВІЧ   (22.06.1941 - 12.06.2010)
Грамадства

ЛІПАЙ ПЁТР МІХАЙЛАВІЧ (22.06.1941 - 12.06.2010)

15 ліпеня 2021, 23:1115
Далучайцеся да нас