Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пісаў сатыру і гумар

Пісаў сатыру і гумар

13 лютага 2025, 21:31 літаратура 75
Пісаў сатыру і гумар

5 лютага споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка-сатырыка Апанаса Палітыкі (1935-2024)

Апанас Палітыка нарадзіўся 5 лютага 1935 года ў вёсцы Бродак Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Жыццё пісьменніка было звязана з малой радзімай – Крычаўскай зямлёй.  З 1969 года ён загадваў сельскагаспадарчым аддзелам Крычаўскай раённай газеты. З 1975 года працаваў карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчання, затым загадчыкам аддзела інфармацыі і радыёвяшчання раённай газеты.

Літаратурную працу Апанас Палітыка пачаў у 1960 годзе з вершаў. Свой першы верш апублікаваў у газеце “Магілёўская праўда”. Яго празаічныя творы, апавяданні, аповесці адметныя грунтоўным веданнем жыцця, цёплым гумарам, вострай сацыяльнай накіраванасцю, непрымірымымі адносінамі да негатыўных з’яў, якія перашкаджаюць нам жыць.

Першы зборнік твораў Апанаса Палітыкі выйшаў у 1976 годзе пад назвай “І ў хвост, і ў грыву”. Напісаў і выдаў таксама кнігі гумару і сатыры  “Маўчанне навыперадкі”, “Свой хлопец”, “Праверка”.

Памёр Апанас Палітыка летась, 20 кастрычніка. Пахаваны ў Крычаве.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5714
Далучайцеся да нас