31 студзеня ў Лідскім замку адбылася пазнавальная праграма “У госці да Джульеты” народнай студыі гісторыі і мастацтвы эпохі Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу “DOMINA CORDIS” (“Дама сэрца”).

Наведвальнікі замка акунуліся ў атмасферу італьянскага Адраджэння: глядзелі пазнавальныя відэа пра мастацтва і архітэктуры гэтага перыяду, знаёміліся з непаўторным каларытам гарнітураў і галаўных убораў.






Выдатным дадаткам сустрэчы былі свецкія танцы ў выкананні ўдзельніц народнай студыі.

ТК “Культура Лідчыны”.

