Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Час прывёў на Парнас

Час прывёў на Парнас

8 лютага 2025, 13:22 літаратура 76
Час прывёў на Парнас

“Час прывёў на Парнас” – пад такой назвай пачала працу экспазіцыя ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Лідчына – край таленавіты, які стаў калыскай шматлікіх пісьменнікаў. Менавіта да Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў горадзе Лідзе, Дом Валянціна Таўлая і разгарнуў экспазіцыю.

Яе асновай служаць гадзіннікі з калекцыі музея і перададзеныя на часовае захоўванне ад лідскіх пісьменнікаў. Любы гадзіннік – гэта сведка розных падзей, якія натхняюць на нараджэнне і напісанне твораў. Так ці інакш, падзеі застаюцца ў гісторыі, а Час ідзе. Застаецца і напісанае тым ці іншым пісьменнікам. Некаторых творцаў ужо не стала, а іх праца засталася пад кніжнай вокладкай. Яны як рака Часу, пракладаюць свой шлях і далучаюць да сябе прытокі, якія імкліва нясуць жыватворныя воды, напоўненыя мілагучным спеўным словам, і такім чынам літаратура не спыняе свой рух. Ці зойме месца ў гісторыі гэты пісьменнік? Пакажа Час. А Час прывядзе на Парнас!

На экспазіцыі прадстаўлены і кнігі, асабістыя рэчы, рукапісы, архіўныя матэрыялы пра лідскіх творцаў мастацкага слова.

Акрамя гэтага, можна даведацца як вызначалі Час нашы продкі, якія цікавосткі прымяняліся пры абуджэнні чалавека і г.д.

З экспазіцыяй ужо пазнаёміліся лідскія пісьменнікі. А Вы? Тады Вам да нас, у Дом Валянціна Таўлая, што па вуліцы Замкавая, 7, побач з Лідскім замкам!!!

Алесь Хітрун.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4515
Далучайцеся да нас