Каса
Слова каса ў беларускай мове мае некалькі значэнняў:
- Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на кассё і служыць для зразання травы, збажыны і інш.
- Зброя, якая мае шырокую рэзальную частку, шырокае лязо.
- Доўгія заплеценыя валасы.
- Доўгая, вузкая паўвыспа, якая выступае ў мора ці возера.
- Селязёнка.
- Каса – прылада працы
Пачнём з таго, што ў глыбокай старажытнасці косаў не было зусім. Не знойдзена ні адной каменнай касы ва ўсім свеце, і ўявіпь нават цяжка, як яна магла б выглядаць, скажам, крамянёвая каса, і як ёй касіць.
Не давялося мне ні ў адной кніжцы на археалогіі, ні ў адным археалагічным зборы выявіць і бронзавую касу. Рабіць на грунцe гэтага выснову пра тое, што і бронзавых косаў не было, мабыць, не карэктна, але зрабіць выснову, што ў бронтавым веку косы былі, не маючы ні аднога факта, яшчэ цяжэй. I тэхналагічна бронзавая каса малаверагодная.
Таму каса хутчэй та ўсё з’явілася пасля адкрыцця жалеза. Пра гэта ўскосна сведчаць грэкі. Па-грэцку sideros адначасова каса, серп, сякера, меч, сталь, жалеза. Для сярпа ў ix ёсць і іншае слова, а вось слова жалеза – sideros прыменена да ўсіх асноўных прылад працы. Узнікла гэтае слова ад назвы народа дарыйцы (дорыйцы), якія ў 1300 годзе да нашай эры захапілі ўсю Грэцыю за кошт таго, што прыйшлі ўзброеныя жалезам. Захапіць то захапілі, але пераварыць не змаглі. Узнікла дарыйска-ахейская моўная сумесь, дарыйска-ахейская койнэ (трасянка). якую мы зараз называем старажытна-грэцкай мовай. Каса для грэкаў аказалася новай прыладай і проста жалезкай. Дарэчы ў Беларусі лязо гэбліка называюць жаляскай, прас (уцюг) таксама – жаляска.
Мы паспрабавалі паказаць, што да прыходу дарыйцаў (арыйцаў) грэкі не ведалі касы, але гэта не значыць, што дарыйцы яе ведалі на той час і прынеслі з сабой.
Мы паказалі, што тэхналагічна каса не магла з’явіцца раней, чым з’явілася жалеза, але пазней магла і ёсць праблема вызначыцца, наколькі пазней.
Каса магла з’явіцца толькі тады, калі ў ёй узнікла патрэба. Праблему жніва збожжа чалавек паспяхова вырашаў сярпом. Серп – прылада вельмі старажытная і вядомая яшчэ з каменнага веку. Праблему касьбы травы чалавек не вырашаў ніяк. У месцах зараджэння старажыт- ных цывілізацый: Егіпет. Вавілон, Малая Азія, Індыя траву не касілі. Паша тут круглагадовая. Праблемы нарыхтоўкі сена на зіму не існавала. З’яўленне касы маглі выклікаць толькі новыя ўмовы, толькі перамяшчэнне людзей у месцы, дзе жывёла не магла пасвіцца круглы год, г.зн. пера-мяшчэнне жывелаводаў у зону глыбокіх снягоў. I тут першапачаткова задачу спрабавалі вырашаць сярпом. I слова сенажаць – гэта водгук той далёкай пары.
Новае слова сенокос мусіла быпь поўным сінонімам, але слова сенажаць закансервавалася, бо працэс жніва травы затух, а развіўся працэс касьбы і следам за працэсам развілося гняздо словаў.
Зыходзячы са сказанага, мы павіпны выказаць здагадку, што ў сілу таго, што касьба ўзнікла пасля прыходу арыйскіх плямёнаў на поўнач, то лінгвістычнае абслугоўванне гэтага працэсу ў кожнага саюза плямёнаў фармавалася самастойна, а таму павінна вызначацца вялікім рознабоем у фармаванні гнёздаў словаў для абслугоўвання касьбы.
Словаў каса, касьба, касец у санскрыце ў ад-носінах да прылады працы абапіраецца на корань kata. Касьба, пакос – katanam, касец – katanakarta, касіць касой – kotuken katayet. У санскрыцкіх словах праглядваецца слова кут. Сапраўды каса ўтварае з кассём кут або вугал.
Касьба ў Індыі ў глыбокай старажытнасці практычнага сэнсу не мела, хаця ў больш познія часы з’явілася. Калі мы лічым арыйскія плямёны, якія прыйшлі ў Індыю нашчадкамі хетаў, то і хетам не было ніякай неаб-ходнасці нешта касіць. Жывёлагадоўля ў хетаў была напаўвандроўная па тэрыторыях, дзе снегу не бачылі.
Не касілі сена і скіфы, хоць ім даводзілася жыць ужо ў зоне снягоў, але снягоў не глыбокіх, і яны заўсёды маглі адвандраваць за мяжу снежнага покрыва.
Але вернемся да касы. Каса спатрэбілася паўночным народам: кельтам, германцам, балтам, славянам. Усе гэтыя народы на момант асваення імі Еўропы ўжо былі жывёлаводамі, прынамсі ведалі культуру жывёлагадоўлі. Таму пытанне нарыхтоўкі сена паўстала даволі хутка і востра. I калі ў перыяд пацяплення ім удалося прасунуцца і замацавацца на паўночных тэрыторыях, то перыяд пахаладання паставіў пытанне прыстасавання або адступлення. Адступаць не было куды. Паўднёвыя землі былі заселены яшчэ больш шчыльна. Людзі пачалі нарыхтоўваць траву на зіму. Жаць яе было малаэфектыўна. Каса павінна была з’явіцца, і яе прыдумалі. Хто і дзе? Гэта пытанне. Але асваенне яе кожнай групай народаў ішло самастойна і па сваіх законах.
Што тычыцца германцаў, то тут маем паступнае:
das Gras – трава, grasen – пасвіцца;
die Landzunge, die Nehrung, die Sense – усё гэта каса;
der Sichel – серп;
sehneiden, mahen, ernten – жаць;
mahen, dahinraffen – касіць;
die Mahd – касьба;
der Sehitter – касец;
die Grasmahmaschine – сенакасілка;
das Heu – ceнa.
der Henmahd, der Heuschlag – сенакос.
Серп стаіць асабняком.
Каса мае тры сіпонімы, а з дыялектамі яшчэ больш.
Слова mahen гэта i жаць і касіць.
Слова ernten аднаго кораня са словам die Ernte – ураджай.
Сена – зноў асабняком.
Die Grasmahmaschine – машына, якая косіць траву.
Сенакос мае два сінонімы і ў абодва ўваходзіць слова сена.
У выніку ніякай строгай сістэматызацыі не назіраецца. Архаічнае, безсістэмнае прыстасаванне розных словаў мовы да новага працоўнага працэсу. Аналагічна таму, як утвараюцца сучасныя неалагізмы кшталту: кустарэз, каменедрабілка і г.д.
Прыблізна тое самае мы бачым і ў іншых мовах.
Так, у летувіскай мове таксама з’явілася новае слова адпаведна новай прыладзе працы; dalyis – каса, але ад гэтага слова ўзніклі ўсяго тры сінонімы: dalgiakotis, dalgikotis, dalgykslis, якія абазначаюць кассё, аналагічна як і ў беларускай мове дзяржак або тронца касы маюць назвы: кассё, касільна, касавільна і г.д. Астатнія словы з гэтага гнязда ўтвораны тут ад слова серп, што з’яўляецца даволі лагічным ці ад слова жаць, piautuvas – серп, piauti – жаць, рэзаць, пілаваць, касіць, piaunamoji masina – жнявярка (жпяярка), pianslikles – разак, sienapinte – сенажаць (сенакос), sienapiove – сенакасілка, sienan-tois – касец, pintynes – жатва, касавіца. Заўважым, што ў адрозненне ад беларускай мовы серп і жаць тут аднаго кораня. I ўсе яны ўзыходзяць да дзеяслова рэзаць. У летувіскай мове сістэмнасць гэтага гнязда словаў значна большая, што само па сабе зразумела.Тут мы маем справу фактычна з мовай аднаго племені – жэмайтаў.
Што ж тычыцца германцаў, то іхняе мноства плямёнаў, безумоўна, павінна было даць вось такі роскід, які паступова “са свету па нітцы” сабраўся ў мову.
Ёсць, праўда, у летувісаў і слова nukirsti – жаць, зжаць. I яны раздзяляюць nukirsti – зжаць і nupiauti – скасіць. Так nukirsti hektara kviecin – зжаць гектар пшаніцы, a visas pievas nupiauti – скасіць усе лугі. Tрэба меркаваць, штo pukirsti – слова больш старажытнае, як і нашае жаць, piauti – рэзаць развілося да значэнняў пілаваць, касіць, жаць значна пазней. У нас таксама дровы пілуюць і рэжуць.
Пераходзячы да беларускай мовы і, наогул, да славянскіх мы павінны мець на ўвазе ўжо атрыманы досвед: серп і жаць – ранні перыяд культуры і мовы; каса і касіць – позні перыяд.
Серп, як было сказана, стаіць асабняком. Палякі ўтварылі месяц серпень. Магчыма, яшчэ хто. Мая бабуля па першым мужы была Сярпіпская. Але разгалінаванага гнязда словаў вакол сярпа няма. Серп – слова аднаскладовае і архаічна старажытнае.
Дзеянне, якое робіцца сярпом, абазначылі дзеясловам жаць, які ў сваю чаргу не мог быць ста ражытным. хоць і аднаскладовы. У індаеўрапейскіх мовах у старажытны перыяд не было гука ж. Гэты дзеяслоў тады гучаў, як яць, што абазначала браць. Ад яць узнік дзеяслоў с’яць – сабраць, які далей і даў з’яць (зняць) і жаць.
Дзеяслоў жаць утварыў даволі значнае гняздо словаў: жаць – жатва, жні – жніво, жне – жнец, жняя, пожня, жняярка (жнявярка), зажынаць – зажынкі, дажынаць – дажынкі. I хай прыдзірлівы лінгвіст не чэпіцца да слова жатва, што яно не зусім беларускае. Так, правільнае слова тут жніво, але як лінгва-этнагафічная мадэль мае права на існаванне і жатва, калі не ў жывой мове, то ў даследчых працах. I не трэба з лёту крычаць, што гэта русізм. Гэта беларуская форма, аналагічная словам бітва, дратва. Проста форма старая, забытая, бяздарна падараваная расейцам.
Усе гэтыя словы датычацца збожавых і толькі слова сенажаць пераходзіць на траву.
Мы бачылі, як у летувіскай мове слова рэзаць пачало абслугоўваць працэс касьбы. Навукоўцы даводзяць нам, што калісьці існавала балта-славянская мова, і хоць гэта не зусім так, але шмат якія моўныя працэсы ў гэтых групах моваў цякуць ці, прынамсі, цяклі аднолькава. Таму лагічна пашукаць сінонім дзеяслова рэзаць, які б абслужыў нам працэс касьбы. На першы погляд такога дзеяслова няма. Але заглянем у турэцкую мову.
Чытач, асабліва, калі чытач лінгвіст і, не дай Бог, са ступенню, можа ў тэты момант проста абурыцца: “А пры чым тут туркі? Гэта не толькі іншая сям’я моваў, гэта іншая раса”. Так то яно так, але цюркі засялілі краіну хетаў, засялілі краіну скіфаў, і ў іх мову пранік цэлы пласт інда-арыйскіх словаў. Яны на працягу тысячагоддзяў былі ва ўзаемадзеянні ці то мірным, ці то ваенным з інда-арыямі. Таму заглянуць у гэтую мову мы маем поўнае права. Канешне, хацелася б заглянуць і ў нейкую архаічную цюркскую мову кшталту старажытна-якуцкай, але ж як гэта зрабіць.
Дык вось у турэцкай мове ёсць слова kaset, якое абазначае рэзаць, выразаць. Але што такое рэзаць? Гэта – падзяляць на кавалкі, кускі. Але кусок можна проста адкусіць. У беларускай мове інда-арыйскае слова kavala – глыток, кавалак выцесніла слова кусок, але словы кусацъ, закуска, укус засталіся. Дарэчы расейскае слова кушаць не што іншае, як тое ж кусаць. Не дарам японцы кажуць: кусаць – кусаць. Але гэта дзеля жарту. Кусае воўк і сабака, кусае і адкусвае чалавек. Можа ўкусіць конь. Звычайна не кажуць што жывёла кусае траву. Нават у расейцаў конь “не кушает, а ест”. У нас тым больш, жывёла есць, скубе, жуе, але можа і адкусіць. Такім чынам корань кус у нас ёсць. I калі каса косіць, то яна ці рэжа (kaset), ці кусае, скусвае траву.
А можа мы проста гэтае самае слова kaset запазычылі ў цюркаў разам з касой. Хутчэй за ўсё не. У турэцкай мове гэтае слова стаіць асабняком, што сведчыць пра яго запазычаны характер. Каса па турэцку – sac orgusu, tirpan, kil burun, касіць – biсmek. Я не буду разбірацца, якое кенкрэтне слова адпавядае патрэбнай нам касе, але не будучы вялікім спецыялістам, кожны можа самастойна ўбачыць, што нічога падобнага на kaset тут няма.
Такім чынам мы трансфармавалі корань -кус- у -кас- (кос) і атрымалі з кусаць касіць. Ну, а далей пайшлі каса, касец, касьба, касілка, кассё, касавільна, сенакос, сенакасілка, пакос, пракос, укос, (прыстаўкі па-, пра-, у- арганічна стануць і да кораня -кус-: пакусаць, пракусіць, укус).
А можа дарэмна гэты агарод гарадзілі, можа ўсё прасцей. Можа слова каса пайшло ад таго, што ў адрозненне скажам ад дзіды, дзе наканечнік пасаджаны проста, каса названа касой, бо была пасаджана коса, пад ярка выражаным вуглом ды і сама была не роўная, а крывая (касая). Можа. Але вернемся да нашых моваў, якія мы тут скарыстоўвалі. Па грэцку коса, наўскасяк – plagios (вось адкуль плагіят).
Па нямецкаму коса – schraq, schiet, krumm. Па летувіску коса – skersomis, касавокі – skersakis. Ва ўсіх выпалках нічога блізкага да касы. Па-беларуску і па- летувіску коса гэта значыць яшчэ і ў бок. Каса тырчыць у бок, коса. З’явіўся касяк, далей пайшлі наўскасяк, ка- савушка, скос і г.д.
І вось тут ізноў успомнім санскрыт, дзе слова каса (kata) па гучанні блізкае да слова кут. І зноў схілімся да думкі, што назву дало касое (пад вуглом) мацаванне ляза.
(Працяг у наступным нумары.)